Драпежныя (Carnivora) — атрад плацэнтарных сысуноў, які ўключае больш за 260 відаў. Амаль усе жывёлы ядуць мяса, як асноўны корм, хоць некаторыя, амаль выключна траваедныя (хоць і могуць часам спажываць рыбу, яйкі і насякомых). Прадстаўнікі атрада драпежных маюць характэрную форму чэрапа і драпежныя зубы.
Драпежныя жывёлы прысутнічаюць на ўсіх кантынентах. Частка з іх прыстасавалася да воднага асяроддзя і каланізавала большасць марскіх і некаторых прэснаводных вадаёмаў. Віды тут дасягаюць ад некалькі сотняў грамаў да некалькі тон, у выпадку наземнай формы да 700 кг. Драпежныя сілкуюцца амаль выключна жывёльнай ежай, для некаторых відаў мяса з'яўляецца толькі часткай рацыёну. Існуюць таксама шматлікія дробныя насякомаедныя віды, драпежныя вады галоўным чынам сілкуюцца рыбай, малюскамі і ракападобнымі.