Элара (спадарожнік)
Выгляд
Элара | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Чарльз Дылан Перайн[d] |
Дата адкрыцця | 2 студзеня 1905 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 11 676 677 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,2174 |
Перыяд абарачэння | ~12 гадзін |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 870 exagram[1] |
Шчыльнасць | 2,6 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Элара (ад стар.-грэч.: Ἐλάρα) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр VII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены астраномам Чарлзам Перайнам 2 студзеня 1905 года ў Лікскай абсерваторыі. Названы ў гонар персанажа грэчаскіх міфаў Элары, каханай Зеўса. Афіцыйную назву атрымаў толькі ў 1975 годзе.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Элара здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11.741.000 км за 259,64 дзён. Эксцэнтрысітэт арбіты складае 0,22, нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа — 26,6 °. Належыць да групы Гімаліі.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Элара мае дыяметр у сярэднім 86 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня роўная 16,3 m. За 12 гадзін здзяйсняе абарот вакол сваёй восі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.