Эйрэнэ (спадарожнік)
Эйрэнэ | |
---|---|
спадарожнік Юпітэра | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Yanga R. Fernández[d] |
Дата адкрыцця | 6 лютага 2003 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 23 973 947 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,21 |
Перыяд абарачэння | −743,88 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Эйрэнэ або S/2003 J 5 — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 6 лютага 2003 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. 19 жніўня 2019 года па выніках абмеркавання ў Твітэры спадарожніку была дадзена назва Эйрэнэ, у гонар Эйрэны — дачкі Феміды і Зеўса, багіні міру са старажытнагрэчаскай міфалогіі[1].
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Эйрэнэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.495.000 км за 738 дзён, 17 гадзін і 31 хвіліну. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2478. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,247 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Эйрэнэ складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,4 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Public Contest Successfully Finds Names For Jupiter’s New Moons . International Astronomical Union (28 лістапада 2019).