Фурункул
Выгляд
Фурункул | |
---|---|
МКХ-10 | L02. |
МКХ-9 | 680.9 |
DiseasesDB | 29434 |
MedlinePlus | 001474 і 000825 |
MeSH | D005667 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].
Зноскі
- ↑ Фурункул // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 576. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
- ↑ Вольга Кулінковіч. Фурункулы не выціскаць // Звязда : газета. — 19 сакавіка 2011. — № 51 (26915). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фурункул