Перайсці да зместу

Фрэнк Сінатра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Сінатра
англ.: Frank Sinatra
Дата нараджэння 12 снежня 1915(1915-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1998(1998-05-14)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Anthony Martin Sinatra[d]
Маці Dolly Sinatra[d]
Жонка Nancy Barbato[d][4][5], Ава Гарднер[5], Mia Farrow[d][5] і Barbara Sinatra[d]
Дзеці Nancy Sinatra[d], Frank Sinatra Jr.[d] і Tina Sinatra[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, спявак, акцёр агучвання, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, рэжысёр, прадзюсар
Кірунак vocal jazz[d], big band music[d], блюз, джаз, традыцыйная поп-музыка[d], свінг і easy listening[d]
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды Austrian Decoration for Science and Art
Эмі Залаты глобус

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф

прэмія Пібадзі

Grammy Lifetime Achievement Award

прэмія апякунскага савета «Грэмі»[d] (1979)

Grammy Legend Award[d] (1994)

Узнагарода імя Джына Хершалта[d] (15 красавіка 1971)

прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану

прэмія Сесіля Б. Дэ-Міля[d] (1971)

Залаты медаль Кангрэса ЗША

Зала славы Нью-Джэрсі[d]

Gaming Hall of Fame[d]

прэмія цэнтра Кенэдзі

Johnny Mercer Award[d] (1980)

прэмія «Грэмі» за найлепшы альбом года[d] (29 лістапада 1959)

Grammy Award for Best Male Pop Vocal Performance[d] (29 лістапада 1959)

зорка на галівудскай «Алеі славы»

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую песню[d] (15 лютага 1967)

IMDb ID 0000069
sinatra.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнсіс Альберт Сінатра (12 снежня 1915, Гобакен, Нью-Джэрсі — 14 мая 1998, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр, спявак і шоумен.

Вядомы рамантычным стылем выканання песень і «мядовым» голасам. У маладыя гады меў мянушку Фрэнкі (англ.: Frankie) і Голас (англ.: «the Voice»), у пазнейшыя гады — Містар Блакітныя Вочы (англ.: Ol' Blue Eyes), а затым паважлівае Старэйшына (англ.: Chairman of the Board). Песні ў яго выкананні ўвайшлі ў класіку эстрады і стылю свінг, сталі найбольш яркімі ўзорамі эстрадна-джазавай манеры спеву «крунінг», на якой былі выгадаваны некалькі пакаленняў амерыканцаў. За 50 гадоў актыўнай творчай дзейнасці Фрэнк Сінатра запісаў каля 100 нязменна папулярных дыскаў і сінглаў, выканаў усе самыя вядомыя песні найбуйнейшых кампазітараў ЗША — Джорджа Гершвіна, Кола Портэра і Ірвінга Берліна. Фрэнк Сінатра з’яўляецца адным з найбольш уплывовых артыстаў папулярнай музыкі 20 стагоддзя.

У 1997 годзе атрымаў вышэйшую ўзнагародай ЗША — Залаты медаль Кангрэса.

Сінатра — сын італьянскіх эмігрантаў, якія на мяжы стагоддзяў яшчэ дзецьмі са сваімі бацькамі аселі на ўсходнім узбярэжжы Амерыкі. Яго бацька быў выхадцам Палерма (Сіцылія) і працаваў прафесійным баксёрам, пажарнікам і барменам. Маці Сінатры была родам з паўночнаітальянскага горада Лумарца (недалёка ад Генуі) і займала пасаду мясцовага старшыні Дэмакратычнай партыі ў Гобакене. Фрэнк быў адзіным дзіцём у сям’і. Ён рос у сціплым становішчы, у параўнанні з становішчам шматлікіх іншых італьяна-амерыканскіх імігрантаў.

З ранніх гадоў яго цікавіла музыка, і з 13 гадоў ён падзарабляў з дапамогай укулеле, маленькай музычнай усталёўкі, і мегафона ў барах свайго горада. З 1932 у Сінатры былі невялікія выступы на радыё. Калі ў 1933 на канцэрце ў Джэрсі-Сіці ён убачыў свайго куміра Бінга Крозбі, то цвёрда вырашыў стаць спеваком. Акрамя таго, ён працаваў таксама спартыўным журналістам мясцовай газеты падчас Вялікай дэпрэсіі ў 1930-я гг., пасля таго як без дыплома пакінуў ВНУ. Кіно выклікала ў яго вялікую зацікаўленасць, а яго любімым акцёрам быў Эдвард Г. Робінсан, які тады здымаўся часцей за ўсё ў фільмах пра гангстараў.

З групай «The Hoboken Four» Сінатра выйграў у 1935 конкурс маладых талентаў папулярнага тады радыёшоу «Major Bowes Amateur Hour» («Гадзіна для аматараў Вялікага Боўза») і праз некаторы час паехаў з імі ў сваё першае нацыянальнае турнэ. Пасля гэтага 18 месяцаў з 1937 ён працаваў па абавязку ў якасці шоумена ў музычным рэстаране ў Нью-Джэрсі, які таксама наведвалі такія вялікія артысты, як Кол Портэр, і выступамі на радыё заклаў асновы для сваёй прафесійнай кар’еры.

Штуршок кар’ернаму ўзлёту Сінатры дала праца ў знакамітых свінгавых джаз-аркестрах трубача Гары Джэймса і трамбаніста Томі Дорсі ў 1939—1942 гг. У лютым 1939 Сінатра ажаніўся з Нэнсі Барбата. У гэтым шлюбе ў 1940 нарадзілася Нэнсі Сінатра, якая пазней стала вядомай спявачкай. За ёй нарадзіліся ў 1944 Фрэнк Сінатра-малод. (у 1988—1995 гг. кіраўнік аркестра Сінатры) і ў 1948 Ціна Сінатра, якая працуе кінапрадзюсарам.

У канцы 1940-х гадоў у Сінатры пачаўся творчы крызіс жанру, які супаў па часе з бурным раманам з актрысай Авай Гарднер. 1949 стаў самым цяжкім у кар’еры Сінатры: яго звольнілі з радыё, а праз паўгода планы па правядзенні канцэртаў у Нью-Ёрку былі цяжка парушаныя. Нэнсі падала на развод, а раман з Гарднер перарос у гучны скандал. «Columbia Records» адмовіла яму ў студыйным часе. У 1950 яго кантракт з MGM быў скасаваны, а новы агент з MCA таксама адвярнуўся ад Сінатры. Ва ўзросце 34 гады Фрэнк стаў «чалавекам мінулага». У 1951 Сінатра ажаніўся з Авай Гарднер, з якой развёўся праз шэсць гадоў. Акрамя гэтага, Сінатра страціў голас пасля наймацнейшай прастуды. Усе гэтыя няшчасці былі настолькі нечаканыя і цяжкія, што спявак вырашыў скончыць жыццё самагубствам.

Праблемы з голасам былі часовымі, і, калі ён аднавіўся, то пачаў усё ізноў. У 1953 ён зняўся ў фільме «Ад сёння і навек» («From Here to Eternity»), атрымаўшы за яго «Оскар» як лепшы акцёр другога плану. Яго сталі запрашаць у розныя кінапраекты, самымі ўдалымі з якіх сталі «Чалавек з залатой рукой» («The Man With the Golden Arm», 1955), «11 Сяброў Оўшэна» («Ocean’s Eleven», 1960), «Дэтэктыў» («The Detective», 1968).

З канца 1950-х гадоў Сінатра выступаў у Лас-Вегасе з такімі эстраднымі зоркамі, як Сэмі Дэвіс, Дын Марцін, Джо Бішап і Пітэр Лоўфард. Іх кампанія, вядомая як «Rat Pack», працавала з Джонам Кенэдзі падчас яго прэзідэнцкай кампаніі ў 1960. Вельмі паспяховымі былі запісы і выступы з біг-бэндамі Каўнта Бэйсі, Білі Мэя, студыйнымі свінгавымі аркестрамі Нэльсана Рыдла і інш., якія набылі Сінатры славу аднаго з майстроў свінга.

У 1966 Сінатра ажаніўся з актрысай Міа Ферау. Яму быў 51 год, а ёй — 21. Яны разышліся праз год. Праз дзесяць гадоў Сінатра ажаніўся ў чацвёрты раз — з Барбарай Маркс, з якой пражыў да канца свайго жыцця.

У 1971 Сінатра аб’явіў, што сыходзіць на пенсію, аднак працягваў даваць рэдкія канцэрты. У 1979 Сінатра запісаў адзін з сваіх шэдэўраў — «New-York, New-York», і стаў адзіным спеваком у гісторыі, які здолеў праз пяцьдзясят гадоў вярнуць сабе папулярнасць і каханне публікі. У 1988—1989 прайшоў развітальны тур «Rat Pack», а апошні канцэртны выступ Сінатры адбыўся ў 1994, калі яму было 78 гадоў.

14 мая 1998 Фрэнк Сінатра памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 82 гадоў.

Найбольш вядомыя песні

[правіць | правіць зыходнік]
  • «My Way»
  • «New-York, New-York»
  • «Strangers in the Night»
  • «It Was a Very Good Year»
  • «I’ve Got You Under My Skin»
  • «America The Beautiful»
  • «Jingle Bells»
  • «Let It Snow»
  • «Something Stupid»
  • «You make me feel so young»
  • «Moonlight In Vermont»
  • «My Kind Of Town»
  • «Moon river»
  • «Love and Marriage»
  • «Everybody loves somebody»
  • 1946 — The Voice Of Frank Sinatra
  • 1948 — Christmas Songs By Sinatra
  • 1949 — Frankly Sentimental
  • 1950 — Songs By Sinatra
  • 1951 — Swing And Dance With Frank Sinatra
  • 1954 — Songs For Young Lovers
  • 1954 — Swing Easy!
  • 1955 — In The Wee Small Hours
  • 1956 — Songs For Swingin' Lovers
  • 1956 — This Is Sinatra!
  • 1957 — A Jolly Christmas From Frank Sinatra
  • 1957 — A Swingin' Affair!
  • 1957 — Close To You And More
  • 1957 — Where Are You
  • 1958 — Come Fly With Me
  • 1958 — Sings For Only The Lonely (Only The Lonely)
  • 1958 — This Is Sinatra Volume 2
  • 1959 — Come Dance With Me!
  • 1959 — Look To Your Heart
  • 1959 — No One Cares
  • 1960 — Nice 'N' Easy
  • 1961 — All The Way
  • 1961 — Come Swing With Me!
  • 1961 — I Remember Tommy
  • 1961 — Ring-A-Ding-Ding!
  • 1961 — Sinatra Swings (Swing Along With Me)
  • 1961 — Sinatra’s Swingin' Session!!! And More
  • 1962 — All Alone
  • 1962 — Point Of No Return
  • 1962 — Sinatra And Strings
  • 1962 — Sinatra And Swingin' Brass
  • 1962 — Sinatra Sings Great Songs From Great Britain
  • 1962 — Sinatra Sings Of Love And Things
  • 1962 — Sinatra-Basie An Historic Musical First (feat. Count Basie)
  • 1963 — Sinatra’s Sinatra
  • 1963 — The Concert Sinatra
  • 1964 — America I Hear You Singing (feat. Bing Crosby & Fred Waring)
  • 1964 — Days Of Wine And Roses Moon River And Other Academy Award Winners
  • 1964 — It Might As Well Be Swing (feat. Count Basie)
  • 1964 — Softly As I Leave You
  • 1965 — A Man And His Music
  • 1965 — My Kind Of Broadway
  • 1965 — September Of My Years
  • 1965 — Sinatra '65 The Singer Today
  • 1966 — Moonlight Sinatra
  • 1966 — Sinatra At The Sands (feat. Count Basie)
  • 1966 — Strangers In The Night
  • 1966 — That’s Life
  • 1967 — Francis Albert Sinatra & Antonio Carlos Jobim (feat. Antonio Carlos Jobim)
  • 1967 — The World We Knew
  • 1968 — Cycles
  • 1968 — Francis A & Edward K (feat. Duke Ellington)
  • 1968 — The Sinatra Family Wish You A Merry Christmas
  • 1969 — A Man Alone The Words And Music Of McKuen
  • 1969 — My Way
  • 1970 — Watertown
  • 1971 — Sinatra & Company (feat. Antonio Carlos Jobim)
  • 1973 — Ol' Blue Eyes Is Back
  • 1974 — Some Nice Things I’ve Missed
  • 1974 — The Main Event Live
  • 1980 — Trilogy Past Present Future
  • 1981 — She Shot Me Down
  • 1984 — LA Is My Lady
  • 1993 — Duets
  • 1994 — Duets II
  • 1994 — Sinatra & Sextet Live In Paris
  • 1994 — The Song Is You
  • 1995 — Sinatra 80th Live In Concert
  • 1997 — With The Red Norvo Quintet Live In Australia 1959
  • 1999 — '57 In Concert
  • 2002 — Classic Duets
  • 2003 — Duets With The Dames
  • 2003 — The Real Complete Columbia Years V-Discs
  • 2005 — Live From Las Vegas
  • 2006 — Sinatra Vegas
  • 2008 — Nothing But The Best

(найбольш паспяховыя праекты)

  1. 1941 — Ночы Лас-Вегаса / Las Vegas Nights
  2. 1946 — Пакуль плывуць аблокі / Till Clouds Roll By
  3. 1953 — Ад сёння і навек / From Here to Eternity — радавы Энджэла Маджыа (атрымаў прэмію «Оскар» як лепшы акцёр другога плану)
  4. 1954 — Нечаканы / Suddenly — Джон Бэйрон
  5. 1955 — Чалавек з залатой рукой / The Man With the Golden Arm
  6. 1956 — Вышэйшае грамадства / High Society — Майк Конар
  7. 1957 — Гонар і палкасць/ The Pride and the Passion — Мігель
  8. 1958 — І падбеглі яны / Some Came Running — Дэйв Хірш
  9. 1960 — Адзінаццаць сяброў Оўшэна / Ocean’s Eleven — Дэнні Оушен
  10. 1962 — Манчжурскі кандыдат / The Manchurian Candidate — капітан/маёр Беннет Мазліва
  11. 1965 — Цягнік фон Райана / Von Ryan’s Express — палкоўнік Райан
  12. 1965 — Робін і 7 гангстараў / Robin and the 7 Hoods — гангстар Робі

Зноскі

  1. а б Francis Albert Sinatra // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Frank Sinatra // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118765574 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. https://eu.usatoday.com/story/life/people/2018/07/14/nancy-sinatra-first-wife-frank-sinatra/785192002/
  5. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.