Універсітэт П’ера і Марыі Кюры
Універсітэт П'ера і Марыі Кюры (UPMC) | |
---|---|
Université Pierre-et-Marie-Curie | |
Арыгінальная назва | Université Pierre-et-Marie-Curie |
Заснаваны | 1971, былы Парыжскі ўніверсітэт 1253 |
Год закрыцця | 31 снежня 2017[1] |
Тып | дзяржаўны ўніверсітэт |
Прэзідэнт | Jean Chambaz |
Студэнты | 29 570 |
Бакалаўрыят | 10 670 |
Магістратура | 5 630 |
Дактарантура | 3 250 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | upmc |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт П’ера і Марыі Кюры — Парыж 6 (Université Pierre et Marie Curie або UPMC — Paris Universitas або Універсітэт Парыж 6) — французскі ўніверсітэт, асноўны праваспадкаемца факультэта прыродазнаўчых навук Парыжскага ўніверсітэта. Універсітэт П’ера і Марыі Кюры ў цяперашні час з’яўляецца самым вялікім навукова-медыцынскім комплексам у Францыі. Ён мае 180 лабараторый, большасць з якіх асацыяваны з CNRS. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 39 месца ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету. Размешчаны ў кампусе Жусье, станцыя метро «Жусье».
У 2018 годзе ўвайшоў у склад новага Універсітэта Сарбона.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1901 годзе, калі быў створаны факультэт прыродазнаўчых навук. Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 1971 годзе на базе факультэта прыродазнаўчых навук. У 1974 афіцыйна атрымлівае назву «Універсітэт П’ера і Мары Кюры». У 1990 годзе да ўніверсітэта далучаюць інстытут імя Анры Пуанкарэ, у 2001 годзе — Інстытут астрафізікі Парыжа, у 2005 годзе створаны інстытут па навучанні дактароў навук і політэхнічная школа пры ўніверсітэце.
У 1946 было прынята рашэнне пабудаваць кампус ў Парыжы на месцы Ле-аль-о-вэн (фр. Les halles aux vins). Гэтае месца было абрана ў тым ліку з-за таго, што раней там размяшчалася абацтва Святога Віктора, заснаванае Гільёмам з Шампо. У 1959 годзе праходзіць інаўгурацыя кампуса і ён атрымлівае назву Жусье ў гонар французскага батаніка Антуана Ларана дэ Жусье. Планавалася пабудаваць кампус ў тры этапы для 20 000 студэнтаў, але ў пачатку 1970-х рэальная колькасць студэнтаў перавысіла на 10 000 чалавек першапачатковыя планы і было вырашана не праводзіць трэці этап.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У склад універсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў і 5 інстытутаў.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт медыцыны імя П’ера і Мары Кюры
- Факультэт хіміі
- Факультэт фізікі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт матэматыкі
- Факультэт біялогіі
- Факультэт навакольнага асяроддзя, біяразнастайнасці і зямлі
Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут астрафізікі Парыжа
- Інстытут імя Анры Пуанкарэ
- Інстытут па падрыхтоўцы дактароў навук
- Політэхнічны інстытут пры ўніверсітэце
- Інстытут статыстыкі ўніверсітэта Парыжа
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Сузана Эркулана-Оўзель — бразільская вучоная-нейрабіёлаг
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт П’ера і Марыі Кюры
- Універсітэт П’ера і Мары Кюры