Перайсці да зместу

Таксі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскае таксі Austin FX4 (кэб)

Таксі́́[1], таксаматор[1] (ад фр.: Taximètre «лічыльнік цаны», пазней так звалася сама машына) — сродак грамадскага транспарту, звычайна аўтамабіль, які выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў альбо грузаў у любую ўказаную кропку з аплатай праезду машыны па лічыльніку — таксаметру.

Часам (у слабаразвітых краінах амаль заўсёды) цана прызначаецца паводле дагавора з кіроўцам. Часцей за ўсё ў якасці аўтамабіляў таксі выкарыстоўваюцца седаны альбо мінівэны, сустракаюцца і лімузіны. Па асобным напрамкам з вызначанымі інтэрваламі адпраўлення з канцавых пунктаў рухаюцца маршрутныя таксі з фіксаванай аплатай за праезд[2].

Першае таксі з’явілася ў Лондане ў 1903 годзе[1][2], у Санкт-Пецярбургу ў 1907 годзе[1][2], у Мінску ў 1912 годзе[1].