Перайсці да зместу

Стрынатка звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрынатка звычайная

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Emberiza citrinella Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179537
NCBI  37595
FW  368988

Аўся́нка (стрынатка) звычайная (Emberiza citrinella) — пеўчая птушка сямейства Аўсянкавыя (Emberizidae).

Даўжыня цела 16—18 см, размах крылаў 23—29,5 см. Палавы дымарфізм слабы. Жоўта-карычневая з надхвосцем рудога колеру і белымі крайнімі рулявымі (якія добра бачныя ў палёце). Самец увесну з ярка-жоўтымі галавой і нізам цела. У самкі і маладых птушак менш жоўтага колеру і больш цёмных плям. Маладыя падобныя да самкі.

Арэал: Еўропа (ад паўночнай часткі Іспаніі), Каўказ, Заходняя Сібір да вярхоўя Лены. Інтрадуцыравана ў Новай Зеландыі. Насяляе сухія сонечныя адкрытыя ландшафты паркавага тыпу, ускрайкі лясоў, негустыя дрэвастоі паблізу адкрытых месцаў і сярод поля, пагоркі, на поўначы — пояс бярозавых лясоў; крыху радзей — сады на межах палёў. У Татрах даходзіць да вышыні 1800 м, у Італьянскіх Альпах — 2100 м, на Каўказе — да 2000 м над у.м. Сустракаецца на востраве Мядзведжым, у Ісландыі, на Фарэрскіх астравах, Балеарах і Мальце.

У асноўным аселая птушка. Папуляцыі з паўночнай часткі арэала пералётныя. Месцы зімовак у межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо будуе на зямлі ў ямцы, у добра праграваемым сонцам месцы пад галінкамі куста або навіслай травяністай расліннасцю, якія яго добра маскіруюць, звычайна каля вадацёку ці асновы невялікага пагорка, малога дрэўца або куста, у ажыне або глогу. У выключным выпадку — у перакрыжаваных галінках адразу над зямлёй (не вышэй за 1 м). Знешняя частка гнязда са сцёблаў і лістоў траў, заламаных па краі, па-за гняздо тырчаць некалькі канцоў. Унутраная частка шчыльная і тоўстая, з вузкіх выгнутых лістоў травы (часам з прымессю моху і завяўшых раслінных валокнаў). Высцілка з тонкіх сухіх карэньчыкаў і конскага воласу.

Яйкі (3—5, часам 2—6) асіметрычныя, з вострым вузейшым канцом, шараватыя, крыху пурпуровыя, фіялетава-блакітныя, брудна-белыя, белыя з фіялетавым адценнем або бела-карычневыя, з мноствам карычнева-фіялетавых, іржава-пурпуровых, чорна-фіялетавых або чорных завіткоў і рысак, раскіданых нерэгулярна па паверхні або ўтвараючых кальцо вакол шырэйшага канца. Птушаняты вылупліваюцца праз 12—14 сутак і яшчэ праз 9—10 сутак вылятаюць з гнязда.

Кормяцца птушкі насеннем раслін і насякомымі.