Перайсці да зместу

Слабадскі сельсавет (Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабада
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 201
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2132
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Свядскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свяда. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года у Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабада, сельсавет перайменаваны ў Слабадскі[1]. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замошскага сельсавета[2]. 20 мая 1960 года ў склад Красналуцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[3]. 10 красавіка 1965 года ў склад Красналуцкага сельсавета Чашніцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слабадскога сельсавета 18 населеных пунктаў[5].

29 ліпеня 1988 года ў склад сельсавета з Домжарыцкага сельсавета перададзена 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца). 21 верасня 1999 года ў склад Домжарыцкага сельсавета перададзены вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[7], з іх 96,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 1201 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 сентября 1999 г. № 17 Об изменении границы Домжерицкого и Слободского сельсоветов Лепельского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.