Пышнянскі сельсавет
Пышнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лепельскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пышна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 10 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 803 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2132 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Пышня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пышна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (3 населеныя пункты: Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[1], 18 сакавіка 1963 года — частка скасаванага Весніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў склад Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зацякляссе, Мядзвёдаўка і Селішча)[3]. 30 ліпеня 1966 года 10 населеных пунктаў былога Весніцкага сельсавета (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) перададзены ў склад адноўленага Ушацкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пышнянскага сельсавета 25 населеных пунктаў[5]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Каменка[6]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 803 чалавекі[8], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[9].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты: Антонаўка, Ассё, Вялікія Пышнагоры, Забалацце, Забор’е, Закаліўе, Заполле, Зароўе, Звязда, Клеўзы, Крыўкі, Крыўцы, Малыя Пышнагоры, Навасёлкі, Навіны, Поплаўкі, Пунішча, Пышна, Савін Дуб, Саламахі, Слабодка, Студзёнка і Убярцы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Лепельского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 77 Об упразднении сельского населенного пункта
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.