Перайсці да зместу

Баброўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Несінскі сельсавет)
Баброўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Баброва
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 829
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Бабро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баброва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Несінскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Несіна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудкоўскага сельсавета[1]. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Бароўка 2 і Слабодка)[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Сушанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Варапаеўшчына, Гарадзец, Залессе, Ладзеена і Падаліцы)[3]. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баброва, сельсавет перайменаваны ў Баброўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 29 населеных пунктаў[5]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Чэрскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Караевічы і хутар Мельніца)[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сушанскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Атокі, Батукалава, Варашкі, Гаравыя, Двор Суша, Заазёрная, Завадзіна, Загорцы, Замошша, Заслаўкі, Зямцы, Мішулькі, Суша і Хвашчова)[7]. 24 снежня 2009 года скасавана вёска Мішулькі[8], 29 снежня 2015 года — вёска Падаліца[9], 27 снежня 2018 года — вёска Пагарэлае[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1273 чалавекі[11], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,3 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 829 чалавек[13].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 24 декабря 2009 г. № 140 Об упразднении сельского населенного пункта
  9. Решение Лепельского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 74 Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района
  10. Об упразднении сельского населенного пункта Лепельского района Решение Лепельского районного Совета депутатов от 27 декабря 2018 г. № 39
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.