Перайсці да зместу

Скрадзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Скрадзін
харв.: Skradin
Краіна
Каардынаты
Плошча
640 км²
Вышыня цэнтра
1 м
Насельніцтва
619 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
022
Паштовыя індэксы
22222[1]
Аўтамабільны код
ŠI
Афіцыйны сайт
skradin.hr (харв.)
Скрадзін на карце Харватыі
Скрадзін (Харватыя)
Скрадзін
Скрадзін (Харватыя)
Скрадзін

Скрадзін (харв.: Skradin) — горад у Харватыі. Насельніцтва — 619 чалавек (2001).

На месцы Скрадзіна ў дарымскі перыяд размяшчалася паселішча ілірыйцаў Скрадона, якое было адным з галоўных паселішчаў племя лібурнійцаў. У рымскую эпоху Скрадзін стаў адміністрацыйным і ваенным цэнтрам рэгіёна. Быў разбураны ў эпоху Вялікага перасялення народаў, адроджаны ў IX стагоддзі ўжо як харвацкі горад.

Паміж 1522 і 1684 годам належаў Асманскай імперыі, у 1684 годзе быў заваяваны Венецыяй, якая кіравала Скрадзінам да 1794 года. Паступова Скрадзін губляў сваё значэнне, ператвараючыся ў маленькае мястэчка, у ім памяншалася насельніцтва, а цэнтр рэгіёну перамясціўся ў Шыбенік. У 1828 годзе была ліквідавана дыяцэзія з цэнтрам у Скрадзіне.

  1. List of Croatian settlements and delivery post offices — 2022.