Палесцінцы
Палесцінцы | |
---|---|
Саманазва | араб. فلسطينيون |
Колькасць | 10 млн. чал |
Рассяленне |
Палесцінская аўтаномія — 3,761 млн чал[1] |
Этнічныя мовы | арабскі |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Іслам суніцкага толку, Хрысціянства |
Геаграфічна-моўная група | арабы |
Блізкія этнасы | Арабы |
Субэтнасы |
Палесці́нцы (араб. الفلسطينيون, al-filasTīnīyyūn, іўр.: פלסטינים) або палесцінскія арабы — частка арабскага народа, якая пражывае ў Палесціне на Заходнім Беразе (West Bank), сектары Газа, Галілеі і ў Заіарданні). Агульная колькасць складае 9.6 млн чалавек (па стане на 2003 год), з іх 4.8 мільёнаў пражывае ў дыяспары[2].
Палесцінцы складаюць асноўную частку насельніцтва на тэрыторыі, кантралюемай Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА) (3,761 млн) і ў Іарданіі (1,9 млн). Акрамя таго, яны пражываюць у Ізраілі (1,54 млн) і астатніх дзяржавах блізкаўсходняга рэгіёна — Сірыі (573 тыс.), Ліване (405 425) і інш. Таксама існуюць іх шматлікія абшчыны ў некаторых амерыканскіх краінах — Чылі (500 тыс.)[3][4] , ЗША (67 842.), Гандурасе (54 тыс.), Бразіліі (50 тыс.) і інш.
Прытрымваюцца мусульманскага і хрысціянскага веравызнанняў.
Зноскі
- ↑ Palestinians grow by a million in decade Jerusalem post 02/09/2008
- ↑ Statistical Abstract of Palestine No. (5) Архівавана 11 снежня 2016. Palestinian Central Bureau of Statistics
- ↑ descendientes de árabes en porcentajes.
- ↑ 500.000 mil descendientes de palestinos en Chile.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пытанне пра Палесціну і Арганізацыю Аб'яднаных Нацый (выданне Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН, сакавік 2003)
- Who are the Palestinians?