Перайсці да зместу

Міхаіл Іванавіч Сямеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Сямеўскі
руск.: Михаи́л Ива́нович Семе́вский
Дата нараджэння 4 (16) студзеня 1837 ці 1837[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 (21) сакавіка 1892 ці 1892[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, рэдактар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Іванавіч Сяме́ўскі[3] (руск.: Михаил Иванович Семевский; 4 (16) студзеня 1837 — 9 (21) сакавіка 1892) — рускі гісторык, археограф, публіцыст, выдавец, грамадскі дзеяч. Тайны саветнік. Брат В. І. Сямеўскага.

Нарадзіўся ў вёсцы Фядорцава Велікалуцкага павета Пскоўскай уберні (у сучасным Куньінскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі) у дваранскай сям’і. У 1852 годзе склончыў Полацкі кадэцкі корпус, у 1855 годзе — Дваранскі полк (з 1855 года Канстанцінаўскі кадэцкі корпус) у Санкт-Пецярбургу. Быў накіраваны на службу у Паўлаўскі лейб-гвардзейскі полк[4]. У 1855—1857 гадах слухаў лекцыі В. М. Бадзянскага, Ф. І. Буслаева, С. М. Салаўёва і іншых у Маскоўскім універсітэце[5]. У 1857—1861 гадах выкладаў рускую мову і гісторыю ў 1-м кадэцкім корпусе. Звольніўся з ваеннай службы. Выкладаў у прыватным пансіёне пры Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы і ў Піратэхнічнай школе, у 1860—1862 гадах -гісторыю ў Санкт-Пецярбургскім Аляксандраўскім вучылішчы Ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі[5]. Са студзеня 1864 года М. І. Сямеўскі на службе ў канцылярыі пры Дзяржаўным савеце (яе справавод з 1869 года), з сакавіка 1864 года — у Дэпартаменце дзяржаўнай эканоміі, з канца 1864 года — у Галоўным камітэце па ўладкаванню сельскага стану[5]. У 1874 годзе прымаў удзел у рабоце Камісіі для ўладкавання архіваў Расійскай імперыі, у чэрвені 1882 — лютым 1883 года разбіраў архівы Галоўнага дэпартамента па сялянскай справе і Рэдакцыйных камісій[5]. У 1877—1892 гдах галосны Сакт-Пецярбургскай гарарадской думы член гарадской вучэльніцкай камісіі ў 1877—1883 і 1885—1892 гадх, гарадской фінансавай камісіі ў 1879—1881 гадах, таварыш (намеснік) гарадскога галавы ў 1883—1885 гадах[5]. Ганаровы міравы суддзя Велікалуцкага павета ў 1879—1885 гадах і з 1891 года[5]. У 1870—1892 гадах рэдактар і выдавец часопіса «Русская старина».

Памёр М. І. Сямеўскі 21 сакавіка 1892 года ў Кранштаце. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаць у друку М. І. Сямеўскі пачаў у 1856 годзе[5][3]. У 1850-1860-х гадах публікаваў напісаныя на аснове архіўных дакументаў гісторыка-біяграфічныя нарысы пра расійскіх манархаў і інш. Супрацоўнічаў у выданнях Вольнай рускай друкарні (Лондан, быў тайным карэспандэнтам «Палярнай зоркі»[5], сабраў вакол сябе гурток апазіцыйна настроеных асоб, знаходзіўся пад наглядам «Трэцяга аддзяленння»[3]. Увёў у навуковы абарот шэраг дакументаў па гісторыі Расіі XVIII — 1-й паловы XIX стагоддзяў, матэрыялы па гісторыі руху дзекабрыстаў і гісторыі рускай літаратуры XIX стагоддзя. Аўтар гісторыка-краязнаўчых прац: нататкі пра горад Вялікія Лукі і Велікалуцкі павет, нарыс гісторыі горада Паўлоўска і інш. Выяўляў і друкаваў матэрыялы сямейных і правінцыяльных архіваў, у тым ліку мемуары і запіскі А. Ц. Болатава, Я. П. Шахоўскага, Э. Мініха, дзекабрыстаў і інш. З 1867 года збіраў і публікаваў аўтографы вядомых сучаснікаў[5]. Быў членам Археаграфічнай камісіі і ганаровым членам Археалагічнага інстытута[6].

Таксама М. І. Сямеўскі прыкладаў шмат намаганняў па развіцці ў Вялікіх Луках і Велікалуцкім павеце адукацыі, асветы і культуры, рабіў ахвяраванні дабрачынным установам[4]. Пры яго падтрымцы ў Вялікіх Луках былі адкрыты рэальнае вучылішча і жаночая прагімназія[4]. Пастаянна ахвяраваў кнігі і для Велікалуцкай грамадскай бібліятэкі[4]. За вялікія заслугі перад горадам М. І. Сямеўскаму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Вялікіх Лук[4].

У Вялікіх Луках у 1992 годзе прайшлі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя памяці М. І. Сямеўскага[4]. У 1998 годзе прайшла навукова-практычная канферэнцыя «М. І. Сямеўскі: час і людзі»[4]. У 1993 годзе Малы савет гарадскога Савета народных дэпутатаў прысвоіў Велікалуцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. І. Сямеўскага[4].

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  2. Семевский Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё ж Виртуальный музей книги «Дыхание веков» Псковской областной универсальной научной библиотеки (руск.)
  5. а б в г д е ё ж з Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  6. Семевский, Михаил Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. XXIX.