Дзяржаўны Савет (Расійская імперыя)
Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі — вышэйшы дарадчы орган Расійскай імперыі, які дзейнічаў у 1810—1917 гг. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацвярджэннем імператарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.
Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 годзе становіцца вышэйшым законадарадчым органам Імперыі.
З 1906 года Дзяржаўны Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расійскага парламента, нараўне з ніжняй палатай — Дзяржаўнай думай. Дзяржаўны Cавет складаўся з роўнай колькасці прызначаных Імператарам членаў і абраных членаў. Выбарныя члены Дзяржаўнага Савета абіраліся: ад губернскіх земскіх сабораў — па 1 чалавеку на 3 гады; ад губернскіх і абласных дваранскіх таварыстваў — 18 чалавек; ад Праваслаўнай Расійскай Царквы — 6 чалавек, якія выбіраліся Сінодам па паданні епархіяльных архірэяў; ад Савета і мясцовых камітэтаў гандлю і мануфактур, біржавых камітэтаў і купецкіх упраў — 12 чалавек; ад Пецярбургскай Акадэміі навук і ўніверсітэтаў — 6 чалавек; ад Фінляндскага Сойма — 2 чалавека. У 1914 Дзяржаўны Cавет складаўся з 188 чалавек.
Члены Дзяржаўнага Савета (за выключэннем членаў ад губернскіх земскіх сабораў) абіраліся на 9 гадоў; кожныя 3 гады абнаўлялася траціна складу. У Дзяржаўны Савет не маглі быць абраныя асобы, якія не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу, асобы маладзейшыя за 40 гадоў або тыя, хто не скончыў курс у сярэдніх навучальных установах.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Дзяржсавет спыніў сваю працу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны Савет (Расійская імперыя)