Людвіг Больцман
Лю́двіг Бо́льцман (ням.: Ludwig Eduard Boltzmann, 20 лютага 1844, Вена, Аўстрыйская імперыя — 5 верасня 1906, Дуіна, Італія) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай статыстычнай фізікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі. Член Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і іншых акадэмій навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Венскі ўніверсітэт (1866). Прафесар універсітэтаў у Грацы (1869—1873, 1876—1889), Вене (1873—1876, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—1894) і Лейпцыгу (1900—1902).
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш.
Разам з Дж. К. Максвелам распрацаваў статыстыку Больцмана, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. прынцып Больцмана), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. закон выпрамянення Стэфана—Больцмана).
Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Ludwig Boltzmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ludwig Boltzmann // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Ludwig Boltzmann // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бо́льцман Людвіг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бо́льцман Людвиг / Кузнецова О. В. // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 528. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Голин Г. М., Филонович С. Р. Классики физической науки. — М., 1989. — С. 540. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Людвіга Больцмана на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1844 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1906 годзе
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Дактары філасофіі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Саксонскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Аўстрыі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Самазабойцы
- Павесіліся
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта