Перайсці да зместу

Леланд Хартвел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леланд Хартвел
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1939(1939-10-30)[1][2][…] (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, біёлаг, выкладчык універсітэта, біяхімік
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Леланд (Лі) Хартвел (англ.: Leland H. (Lee) Hartwell; нар. 30 кастрычніка 1939(1939-10-30)[1][2][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі навуковец, прэзідэнт і дырэктар Анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана (Сіэтл). Узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне 2001 года за адкрыццё генаў, якія ўдзельнічаюць у рэгуляцыі клеткавага цыклу, і ўклад у яго даследаванне.

Хартвел скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут у 1961 годзе. Спачатку ён абраў фізіку, але неўзабаве апынуўся настолькі захоплены адкрыццём структуры ДНК, што заняўся біялогіяй. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1968 гадах працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, пасля чаго пераехаў у Вашынгтонскі ўніверсітэт.

У 1970 і 1971 гадах у ходзе эксперыментаў на дражджах (Saccharomyces cerevisiae) Хартвел адкрыў гены дрожджаў, якія адказваюць за цыкл клеткавага дзялення. Мутацыі ў аналагічных генах ў чалавека могуць выклікаць анкалагічныя захворванні. У 1987 Хартвел стаў членам Нацыянальнай акадэміі навук. У 1996 годзе ён перайшоў у Анкалагічны даследчы цэнтр Фрэда Хатчынсана, у наступным годзе стаў яго прэзідэнтам і дырэктарам. У 1998 годзе атрымаў прэмію Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.

У 2001 годзе Леланд Хартвел разам з Цімаці Хантам і Полам Нерсам атрымаў Нобелеўскую прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі за «адкрыццё ключавых рэгулятараў клеткавага цыклу».

Зноскі

  1. а б Leland H. Hartwell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leland H. Hartwell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.