Міжнародная прэмія Гайрднера
Міжнародная прэмія Гайрднера | |
---|---|
Тып | навуковая ўзнагарода[d] |
Заснавальнік | Фонд Гайрднера[d] |
Заснаванне | 1959 |
Краіна | |
Сайт | gairdner.org/winners/ind… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнародная прэмія Гайрднера (англ.: Gairdner Foundation International Award) — штогадовая навуковая прэмія, якая ўручаецца Фондам «Gairdner Foundation» (Канада) за выбітныя дасягненні ў галіне медыцынскіх навук. Адна з самых прэстыжных у свеце біямедыцынскіх узнагарод.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фонд The Gairdner Foundation быў створаны ў 1957 годзе Дэймсам Артурам Гайрднерам. Першае ўручэнне прэмій адбылося ў 1959 годзе. На 2009 год прэмію атрымалі 298 чалавек з 13 краін, у тым ліку 42 канадцы.
Лаўрэат гэтай прэміі традыцыйна разглядаецца як галоўны кандыдат на Нобелеўскую прэмію па медыцыне.[1] Па даных на 2007 год, 69 Нобелеўскіх лаўрэатаў да яе раней ужо атрымалі Міжнародную прэмію Гайрднера. Прэмія ў памеры 100.000 канадскіх долараў уручаецца штогод, як правіла, некалькім (3-6) біёлагам або медыкам.
Спіс лаўрэатаў
[правіць | правіць зыходнік]Гэта няпоўны спіс
1950-я
[правіць | правіць зыходнік]1960-я
[правіць | правіць зыходнік]- (1961) Ульф фон Эйлер
- (1962) Фрэнсіс Гары Крык
- (1966) Родні Портэр
- (1967) Крысціян Рэнэ дэ Дзюў, Джордж Паладэ, Джуліус Аксельрад
- (1968) Джордж Херберт Хітчынгс
- (1969) Эрл Сазерленд
- (1970) Нільс Кай Ернэ, Роберт Брус Мерыфілд
1970-я
[правіць | правіць зыходнік]- (1971) Фрэдэрык Сенгер, Саламон Арон Берсан, Разалін Сасмэн Ялаў
- (1972) Сунэ Бергстрэм
- (1974) Гілемэн Ражэ Гіймэн, Эндру Віктар Шалі, Дэвід Балтымар, Хоўард Тэмін
- (1975) Барух Сэмюэл Бламберг
- (1976) Годфрэй Ньюбалд Хаўнсфілд, Джордж Дэйвіс Снел
- (1977) Жан Дасэ
- (1978) Эдвін Крэбс, Сідней Брэнер
- (1979) Джэймс Уайт Блэк, Фрэдэрык Сенгер, Уолтэр Гілберт
- (1980) Хар Гобінд Карана, Пол Берг
1980-я
[правіць | правіць зыходнік]- (1981) Майкл Сцюарт Браўн, Джозеф Голдстайн, Георг Кёлер, Сезар Мільштэйн, Бенгт Самуэльсан
- (1982) Гюнтэр Блобель, Арвід Карлсан
- (1983) Сусуму Танегава
- (1984) Майкл Бішап, Харальд Вармус, Марцін Родбел, Алфрэд Гілман
- (1985) Стэнлі Коэн
- (1986) Філіп Шарп, Рольф Цынкернагель, Пітэр Чарлз Догерці
- (1987) Эрык Кэндэл, Эдвард Льюіс
- (1988) Роберт Лефкавіц
- (1989) Эрвін Неер, Берт Закман
- (1990) Эдуард Донал Томас
1990-я
[правіць | правіць зыходнік]- (1991) Роберт Ферчгат, Сідней Брэнер
- (1993) Стэнлі Бен Прузінер
- (1995) Роджэр Цьсен
- (1999) Аўрам Гершко
- (2000) Роджэр Корнберг
2000-я
[правіць | правіць зыходнік]- (2007) Томас Стэйц
2010-я
[правіць | правіць зыходнік]- (2012) Джэфры Хол, Майкл Росбаш, Майкл Янг
- (2013) Грэг Уінтэр, Майкл Хаўтан (першы чалавек, які адмовіўся ад прэміі)
- (2017) Дэвід Джуліус
2020-я
[правіць | правіць зыходнік]- (2022) Дру Вайсман
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Garfield, Eugene (March 12, 1990). "Who will win the Nobel Prize in Economics? Here's a forecast based on Citation Indicators" (PDF). Current Comments (11): 3–7. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 ліпеня 2019. Праверана 15 лютага 2013.