Перайсці да зместу

Козіма II Медычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Козіма II Медычы
італ.: Cosimo II de' Medici
Юстус Сустэрманс. Партрэт Козіма II Медычы
Юстус Сустэрманс. Партрэт Козіма II Медычы
Герб дому Медычы
Герб дому Медычы
Сцяг вялікі герцаг тасканскі
17 лютага 1609 — 28 лютага 1621
(пад імем Козіма II)
Папярэднік Фердынанда I
Пераемнік Фердынанда II

Нараджэнне 12 мая 1590(1590-05-12)
Смерць 28 лютага 1621(1621-02-28) (30 гадоў)
Месца пахавання
Род Медычы
Бацька Фердынанда I Медычы
Маці Крысціна Латарынгская
Жонка Марыя Магдаліна Аўстрыйская
Дзеці Марыя Крысціна;
Фердынанда;
Джан Карла;
Маргарыта;
Матэа;
Франчэска;
Ганна;
Леапольда
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітыка[1], урад[1] і навука[1]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Козіма II Медычы (італ.: Cosimo II de' Medici; 12 мая 1590 года, Фларэнцыя — 28 лютага 1621 года, там жа) — вялікі герцаг тасканскі з 1609 па 1621 год.

Козіма II Медычы нарадзіўся ў Фларэнцыі 12 мая 1590 года. Ён быў старэйшым сынам Фердынанда I Медычы, вялікага герцага тасканскага, і Крысціны Латарынгскай.

Атрымаў добрую адукацыю. У 1605—1608 гадах яго настаўнікам быў Галілеа Галілей. Іх зносіны сталі пачаткам вялікага сяброўства, якое прадоўжылася да заўчаснай смерці Козіма II.

У 1608 годзе Козіма ажанілі з эрцгерцагіняй Марыяй Магдалінай Аўстрыйскай, дачкой Карла II Аўстрыйскага. На наступны год, пасля смерці бацькі, ён узышоў на трон вялікага герцагства Тасканскага.

Палітыка Козіма II засноўвалася на пастаянным лавіраванні паміж каралеўствамі Іспаніі і Францыі. Ён імкнуўся не ўступаць ні ў якія канфлікты, але быў вымушаны вылучыць значную суму грошай Фердынанда Ганзагу, сыну стрыечнага брата, у час яго вайны за трон Мантуанскага герцагства. Козіма II асабіста спрыяў заключэнню шлюбу караля Людовіка XIII Французскага з Ганнай Аўстрыйскай.

Дзякуючы разумнай і стабільнай палітыцы вялікага герцага Таскана перажывала перыяд эканамічнага росквіту. Азначыўся рост колькасці насельніцтва, нягледзячы на некалькі неўрадлівых гадоў.

Козіма II шмат сіл і сродкаў траціў на развіццё флоту Тасканы, на чале з адміралам Якопа Інгірамі[it], і на развіццё порта Ліворна. Тасканскі флот адрозніўся ў некалькіх бітвах супраць асманскага флоту.

Вялікі герцаг заўсёды праяўляў вялікую цікавасць да навукі. У 1610 годзе ён запрасіў Галілеа Галілея вярнуцца ў Фларэнцыю, даўшы яму ганаровае і добра аплачванае месца свайго саветніка і асабістага прадстаўніка. Галілеа Галілей таксама кіраваў навучаннем шматлікіх дзяцей Козіма II.

Вялікі герцаг пакутаваў ад язвы страўніка, да якой пасля дадаліся сухоты і артрыт.

Козіма II Медычы раптоўна памёр 28 лютага 1621 года ў Фларэнцыі, ва ўзросце 31 года.

У сям’і Козіма II Медычы і Марыі Магдаліны Аўстрыйскай нарадзіліся пяцёра сыноў і тры дочкі:

  • Napier, H. E. Florentine history, from the earliest authentic records to the accession of Ferdinand the Third, grand duke of Tuscany. London: E. Moxon, 1846. Chapter IX.
  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.