Крысціян II
Крысціян II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ханс I[d] | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык I[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ханс I[d] | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык I[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэн Стурэ Малодшы | ||||||
Пераемнік | Густаў I Ваза | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1481[1][2] |
||||||
Смерць |
25 студзеня 1559[5][6][…] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ольдэнбургская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Ханс I[d] | ||||||
Маці | Крысціна Саксонская | ||||||
Жонка | Ізабела Габсбургская[8] | ||||||
Дзеці | Ханс Дацкі[d][9], Даратэя Дацкая, Крысціна Дацкая, Максіміліян Дацкі[d][9], Філіп Ольдэнбург[d][9] і N Ольдэнбург[d][9] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціян II (1 ліпеня 1481 — 25 студзеня 1559) — кароль Даніі і Нарвегіі (1513—1523), кароль Швецыі (1520—1523). Паходзіў з дынастыі Ольденбургаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Юхана, караля Даніі, Нарвегіі і Швецыі, і Крысціны з Ветынаў. У дзяцінстве прызнаны спадчыннікам дацкага стальца. У 1494 годзе прынц Крысціян прызнаны спадчыннікам кароны Нарвегіі, а ў 1497 — Швецыі.
У 1506—1513 гадах Крысціян быў намеснікам у Нарвегіі. Тут ён у 1506 даволі жорстка задушыў паўстанне супраць дацкага гаспадарання, замяніўшы паўсталых нарвежскіх дваран дацкімі.
Пасля смерці ў 1513 караля Юхана Крысціян становіцца каралём Даніі. З самага пачатку валадарства, ён пачаў барацьбу супраць арыстакратыі, спрабуючы павялічыць сваю ўладу. У 1517 годзе ён пачаў барацьбу за Шведскую карону, высадзіўся ў Швецыю, абапіраючыся на падтрымку Густава Троле, архібіскупа Упсальскага і некаторых арыстакратаў. Аднак у 1517 і 1518 ён пацярпеў паразы ў бітвах пры Стакгольме. У гэты час пачалася барацьба паміж Стэнам Стурэ Малодшым і Густавам Троле. Пры садзейнічанні Троле Стэн Стурэ быў адлучаны ад царквы.
Скарыстаўшыся гэтым Крысціян II падрыхтаваў вялікую армію і флот, пасля чаго ізноў уварваўся ў Швецыі. У 1520 адбылася бітва на возеры Осундэн, у якой шведская армія была разгромлена, а сам Стэн Стурэ Малодшы памёр ад ран. У гэтым жа годзе Крысціян II быў каранаваны каралём Швецыі, пасля чаго загадаў пакараць смерцю 82 шведскіх арыстакратаў, а таксама 600 заможных жыхароў Стакгольма.
У 1521 кароль адправіўся ў Нідэрланды, дзе сустрэўся з імператарам Карлам V. У яго Крысціян прасіў падтрымкі супраць Любека і атрымання правоў на графства Гольштэйн.
Вярнуўшыся ў Данію Крысціян II увёў законы, каб аблегчыць становішча сярэдняга і ніжэйшага класаў, якія шляхта і вышэйшае духавенства Даніі разглядала як спробу пазбавіць іх старажытных прывілеяў. Гэта выклікала паўстанне на поўдні Даніі. Адначасова пачалося шведскае паўстанне ў вобласці Далекарліі супраць жорсткай палітыкі Крысціяна, якое ўзначаліў Густаў Ваза. У Крысціяна II былі ўсе магчымасці ўтрымаць уладу, аднак яго жорсткая палітыка спрыяла росту ворагаў. Крысціян пасварыўся са сваім дзядзькам Фрэдэрыкам, графам Гальштэйнскім. Супраць Крысціяна таксама выступілі сяляне, купцы і гандляры. Падтрымалі ўсіх ворагаў дацкага караля гарады Ганзы. У 1523 Фрэдэрык Гальштэйнскі каранавалі каралём Даніі, у той час як Густаў Ваза захапіў Стакгольм.
Крысціян II быў вымушаны збегчы ў Нарвегію, дзе безпаспяхова спрабаваў умацаваць свае пазіцыі. Ён вымушаны быў здацца і ў Капенгагене заключана пагадненне аб адрачэнні. Крысціян разам з сям’ёй адправіўся ў выгнанне ў Германію.
Пасля свайго адрачэння Крысціян некаторы час жыў у Нідэрландах, дзе ён знаёміцца з творамі і поглядамі Марціна Лютэра. Тым не менш, каб забяспечыць сабе падтрымку імператара, ён зноў вяртаецца ў каталіцтва. У 1531 годзе ён падрыхтаваў новую армію і флот, спрабуючы вярнуць сабе кароны Даніі і Нарвегіі, аднак флот быў разбіты бурай, Крысціян з маленькай арміяй высадзіўся ў Нарвегіі і вымушаны быў весці мірныя перамовы. Пры перамовах з каралём Фрэдэрыкам I Крысціян быў здрадліва захоплены і адпраўлены ў Сенеборскі замак, дзе ён правёў 12 гадоў. Пасля гэтага Крысціян пераведзены ў замак Калунборга, дзе ён памёр 25 студзеня 1559 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Ізабела Габсбургская (1501—1526), дачка Філіпа I, караля Кастыліі. Дзеці:
- Юхан (1518—1532)
- Даратэя (1520—1580), жонка Фрэдэрыка II, курфюрста Пфальцкага
- Крысціна (1522—1590), жонка Франчэска II Сфорца, герцага Міланскага (першым шлюбам), жонка Францыска I, герцага Латарынгскага (другім шлюбам)
Зноскі
- ↑ gravsted.dk
- ↑ Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/115009/Christian-II
- ↑ https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Christian_II_of_Denmark.html
- ↑ Kristian II — 1917.
- ↑ Lundy D. R. Olaf Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.unofficialroyalty.com/royal-burial-sites/danish-royal-burial-sites/house-of-oldenburg-1448-1863/
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage