Казімір I Аднавіцель
Казімір I Аднаўляльнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kazimierz I Odnowiciel | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мешка II Ламберт | ||||||
Пераемнік | Баляслаў II Смелы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 ліпеня 1016 |
||||||
Смерць |
28 лістапада 1058 (42 гады) |
||||||
Месца пахавання | Кафедральны сабор Св. Пятра і Паўла, Познань | ||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Мешка II Ламберт | ||||||
Маці | Рыкса Латарынгская | ||||||
Жонка | Дабранега Кіеўская | ||||||
Дзеці |
сыны: Баляслаў II, Уладзіслаў I і Мешка дачка: Святласлава |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімір І Аднавіцель (25 ліпеня 1016 — 28 лістапада 1058, Познань) — польскі князь (1034—1058, з перапынкамі) дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І і Рыхэзы Латарынгскай.
У 1026 г. быў аддадзены на выхаванне ў адзін з польскіх кляштараў. Пасля смерці бацькі супраць заняўшага яго месца Казіміра І выступілі прадстаўнікі заможных радоў і духавенства, а падуладную яму дзяржаву ахапіў сялянскі бунт, заснаваны на ідэі звароту да паганства, што з'яўлялася следствам незавершанай канфесіяналізацыі і эканамічнага прыгнёта.
Казімір І пакінуў краіну і напачатку жыў пры двары венгерскага караля Іштвана І, а пасля ў сваёй маці ў Саксоніі. Выкарыстаўшы складанае становішча Польшчы, у 1038 г. чэшскі князь Бржэціслаў захапіў Гнезна, адкуль вывез рэліквіі святога Войцеха і далучыў да Чэхіі Сілезію.
Заклапочаны праблемаю вяртання Польшчы да паганства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III аказаў Казіміру І дапамогу фінансавымі і ваеннымі сродкамі (500 рыцараў) для вяртання ўлады, якую той выкарыстаў і ў 1039 г. аднавіў сваю ўладу ў Польшчы і падавіў паганскае паўстанне. Аднак за дапамогу Казімір І прызнаў сюзерэнітэт імперыі.
У 1042 г. ажаніўся з сястрой вялікага кіеўскага князя Яраслава, Дабранегай (пры крышчэнні атрымала імя Марыя).
З мэтай поўнага ўзнаўлення дзяржаўнай арганізацыі Казімір І імкнуўся да аднаўлення польскай царквы. Таму ён выдзяляў на гэтыя мэты вялікія сродкі і нават заснаваў у Тынцы кляштар бенедыкцінцаў. Аднак «гэта было нялёгкай задачай», паколькі рымскія папы Бенедзікт І і Леў ІХ знаходзіліся пад уражаннем хуткага разбурэння польскай дзяржавы і новай царкоўнай правінцыі. Усё ж у 1046 г. Казімір І аднавіў кракаўскае біскупства, якое ўзначаліў Арон, асабісты герб якога пазней прыняў кракаўскі капітул. Але польскае архібіскупства так і не было адноўлена.
У 1047 г. пры дапамозе русінскіх войск, прадастаўленых у дапамогу кіеўскім князем Яраславам, Казімір І вярнуў Мазовію і Усходняе Памор'е (Заходняе Памор'е ў гэты час увайшло ў склад імперыі). У 1050 г. ён здзейсніў паспяховы паход на Сілезію, якую ўключыў у склад адноўленага ім княства. У гэту польска-чэшскую спрэчку ўмяшаўся імператар і на праведзеным у Кведлінбургу з'ездзе было прынята рашэнне аб тым, што Сілезія застаецца ў складзе Польшчы, аднак Казімір І павінен быў выплаціць чэхам 500 грывен срэбра і 30 золата. Памёр 28 лістапада 1058 г.
Дзеці ад шлюба з Дабранегай:
- Баляслаў II Смелы (1042—1081)
- Уладзіслаў I Герман (1043—1102)
- Мешка (1045—1065)
- Святаслава
- Ота
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Казімір I Аднавіцель на Вікісховішчы |
- Тымовский Михал, Кеневич Ян, Хольцер Ежи, История Польши / Пер. с польск. — М.: Издательство «Весь Мир», 2004. — 544 с. — С. 44-45.