Лешак Чорны
Лешак Чорны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Leszek Czarny | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў V Сарамлівы | ||||||
Пераемнік | Генрых IV Пробус | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1241 Брэст-Куяўскі |
||||||
Смерць |
30 верасня 1288 Кракаў |
||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Казімір Куяўскі | ||||||
Маці | Канстанцыя Уроцлаўская | ||||||
Жонка | Агрыпіна Расціслаўна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лешак Чорны (польск.: Leszek Czarny; каля 1241 — 30 верасня 1288) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Лешак быў унукам Конрада Мазавецкага, сынам Казіміра I Куяўскага і Канстанцыі Уроцлаўскай, і братам Уладзіслава Лакетка. Ён быў князем серадзкім (з 1261), ленчыцкім (з 1267), інаўроцлаўскім (у 1273—1278 гг.), кракаўскі і сандамірскім (з 1279).
У 1265 годзе Лешак Чорны ажаніўся з Агрыпінай Расціслаўнай (пам. 1305), дачкой Расціслава Славанскага і Ганны Венгерскай. У 1271 Агрыпіна падала на развод, абвінаваціўшы мужа ў імпатэнцыі. Дзяцей у іх не было.
У 1287 ва ўладанні Лешак ўварваліся нагайцы пад правадырствам Кара-Нагай-хана, аднак узяць Кракаў не змаглі. Сам князь тым часам хаваўся ў Венгрыі.
Лешак Чорны сканаў у Кракаве, дзе і быў пахаваны.