Баляслаў Запамятаваны
Баляслаў Запамятаваны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Bolesław Zapomniany | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мешка II Ламберт | ||||||
Пераемнік | Казімір I Аднавіцель | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | да 1016 | ||||||
Смерць | 1038 або 1039 | ||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Мешка II Ламберт |
Баляслаў Запамятаваны (польск.: Bolesław Zapomniany, раней за 1016—1038 або 1039) — паўлегендарны кіраўнік Польшчы з 1034 да 1038 або 1039 гадах, прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Згодна з Велікапольскай хронікай, якая была напісана ў XIV стагоддзі, ён стаў кіраўніком Польшчы пасля смерці свайго бацькі Мешкі II Ламберта як яго старэйшы сын. Пасля гэтай жа хронікі ён быў забіты і выдалены з усіх спісаў польскіх манархаў з-за сваёй жорсткасці.
Згадкі аб жыцці Баляслава таксама існуюць у Вінцэнта з Кельчы (XIII стагоддзе) і ў іншых крыніцах. У нататках кракаўскіх аналаў 1038 год узгадваецца як смерць караля Баляслава. Гэтая дата не можа быць аднесена да смерці Баляслава I Храбрага (1025) і Баляслава II Смелага (1081), што з’яўляецца яшчэ адным пацверджанем існавання Баляслава Запамятаванага. Тым больш, што ў той жа крыніцы Баляслаў II Смелы ўзгадваецца як Баляслаў III.
Згадкі аб Баляславе Запамятаваным існуюць таксама ў чэшскіх і венгерскіх хроніках. Але ў той жа час у хронікі Гала Ананіма апісанне Баляслава адсутнічае, што верагодна звязана з язычніцкай рэакцыяй у Польшчы тых часоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Вялікая хроніка» аб Польшчы, Русі і іх суседзях XI—XIII стст.
- Мазавецкія анналы