Перайсці да зместу

Бярозаўскае гета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бяро́заўскае ге́таяўрэйскае гета ў Бярозе, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Немцы ўвайшлі ў Бярозу 23 чэрвеня 1941 года, наступным днём пасля пачатку ўварвання ў СССР. 26 чэрвеня была спалена сінагога разам з вакольнымі хатамі. Усіх яўрэяў нацысты сагналі ў гета, створанае на вуліцах Вуглянскай і 3­-га мая[1]. Сюды былі звезены і яўрэі з вакольных вёсак.

Праз некалькі дзён былі створаны юдэнрат і яўрэйская паліцыя для кантролю і арганізацыі выканання акупацыйных загадаў. Усіх яўрэяў абавязалі здаць каштоўнасці і насіць на кожнай руцэ, на грудзях і спіне жоўтыя зоркі[1].

У пачатку ліпеня 1942 гета было падзеленае на дзве часткі[2][3]. У гета «A» змясцілі так званых «карысных» яўрэяў, чыя праца магла быць патрэбная нацыстам. У гета «B» загналі ўсіх астатніх.

У геце дзейнічала падпольная група, некаторыя члены якой здолелі ўратавацца і часткова далучыліся да партызанскіх атрадаў[3]. Некаторыя з мяшканцаў гета «A» ўцякалі таксама ў Пружанскае гета[2].

28 жніўня 1941 былі расстраляныя каля 100 яўрэяў[3]. Яшчэ каля 1 000 вязняў гета «B» 15 ліпеня 1942 года знішчылі ля вёскі Бронная Гара. Агулам за час акупацыі тут былі забіты более за 50 000 чалавек, прывезеных з гета Брэсцкай вобласці.

Ранкам 15 кастрычніка 1942 гета «A» было акружана эсэсаўцамі. Зразумеўшы, што гітлераўцы намераныя вынішчыць гета, яўрэі сабралі апошнія каштоўнасці, аднеслі іх да краўца Абрама Грынберга і падпалілі яго хату, каб нічога не пакінуць акупантам. Частка членаў юдэнрата вырашылі не чакаць і скончылі жыццё самагубствам[1][2].

Паліцаі загналі жыльцоў гета ў машыны і пазвозілі да вёскі Смалярка за пяць кіламетраў ад Бярозы, дзе тых прымушалі распранацца і расстрэльвалі да заходу сонца. На працягу 15—16 кастрычніка ў раёне Смаляркі было расстраляна каля 1800 яўрэяў.

Агулам у Бярозаўскім гета на працягу яго існавання загінулі больш за 8000 чалавек[4].

На адным з месцаў масавых забойстваў жыхароў Бярозы ўсталяваны абеліск[5].

Помнік расстраляным вязням гета ля вёскі Смалярка.

Ва ўрочышчы Смалярка ўсталяваны помнік вязням гета, расстраляным у 1942 годзе[6].

  1. а б в И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014.
  2. а б в Aharon Weiss. Bereza (англ.). The Gale Group (24 кастрычніка 2011).
  3. а б в Берёза (руск.)(недаступная спасылка). Расійская яўрэйская энцыклапедыя (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  4. Альберт Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах.
  5. Bereza (Bereza-Kartuzskaya) (англ.)(недаступная спасылка). Holocaust. Jewish Heritage Research Group in Belarus (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2014.
  6. На Берасцейшчыне памятаюць пра Галякост. Навіны. Польскае радыё для замежжа (24 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
  • И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014.
  • Ицхак Арад. Уничтожение евреев СССР в годы немецкой оккупации (1941—1944). Сборник документов и материалов. — Иерусалим: издательство Яд ва-Шем, 1991. — ISBN 9653080105.
  • Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн.: Ковчег, 2011. — 360 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-6950-96-7.
  • Л. Смиловицкий. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. — Тель-Авив, 2000.
  • Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. — 398 с. — 1 000 экз. — ISBN 985627902X.