Перайсці да зместу

Халакост у Рагачоўскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рагачоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Рагачове[1], вёсках Журавічы[2], Новыя Журавічы[3], Свержань[4], Гарадзец[5], Доўск[6][7][8], Забалацце[9], Стоўпня[10], Ціхінічы[11], Побалава (130 чалавек 28 кастрычніка 1941 года)[12][8], Хатоўня (171 чалавек ва ўрочышчы Старына 1 студзеня 1942 года)[13][8], Выспа (46 чалавек у верасні 1941 года)[8] і многіх іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:

  • У трох гета горада Рагачоў (10 верасня 1941 — 20 сакавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек[14][15].
  • У Гарадзецкім гета (верасень — кастрычнік 1941[14][16][17][18]) загінулі каля 400 чалавек[15].
  • У Журавіцкім гета (да лістапада 1941 года, 24 снежня 1941 года альбо 1 студзеня 1942 года[19]) загінула як мінімум 131 (120[8], 171[19]) чалавек.
  • У Свержанскім гета (да 27 снежня 1941[20][21][22][8]) загінула 260[20][8] (274[23][21][22]) чалавек.

У Рагачоўскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дуктаўская Таццяна[24], Завадская Ефрасіння[25], Шчагельская Ядвіга[26].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Рагачове[27], Журавічах[28][29] і Свержане[23][21].

  1. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 245-248.
  2. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 233-234.
  3. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 234.
  4. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 230-232.
  5. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 227—228.
  6. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 230.
  7. Холокост на территории СССР 2011, с. 275.
  8. а б в г д е ё Свидетельствуют палачи 2010, с. 163.
  9. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 234—235.
  10. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 252.
  11. «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 255.
  12. Холокост на территории СССР 2011, с. 753.
  13. Холокост на территории СССР 2011, с. 1030.
  14. а б Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 36.
  15. а б Как это было (продолжение). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 9 кастрычніка 2023.
  16. Государственный архив Гомельской области (ГАГО), — фонд 1345, опись 1, дело 15, лист 55;
  17. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 85, дело 218, лист 56
  18. Холокост на территории СССР 2011, с. 230.
  19. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 316.
  20. а б «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171.
  21. а б в Свержень — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  22. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 892.
  23. а б Литин А., Шендерович И. Старинное местечко. Свержень Архіўная копія ад 12 лютага 2022 на Wayback Machine
  24. Яд Вашем. История спасения. Дуктовская Татьяна. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2022 на Wayback Machine
  25. Яд Вашем. История спасения. Завадская Ефросинья. Архіўная копія ад 18 сакавіка 2022 на Wayback Machine
  26. Яд Вашем. История спасения. Щегельская Ядвига. Архіўная копія ад 18 сакавіка 2022 на Wayback Machine
  27. Литин А., Шендерович И. Кровавые дни Рогачёва Архіўная копія ад 3 сакавіка 2022 на Wayback Machine
  28. Журавичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  29. Zhuravichi Архіўная копія ад 15 мая 2021 на Wayback Machine (англ.)
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Б. I. Сачанка, В. М. Краўчанка, М. Н. Камароў, В. I. Кандраценка i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Рагачоўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1994. — 535 с. — ISBN 5-85700-093-9.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.