Атон (бажаство)
Ато́н — адзіны бог сонца, монатэістычны культ якога быў уведзены фараонам Эхнатонам.[1]
Эхнатон пабудаваў у гонар Атона цудоўны белакаменны горад Ахетатон, які адыгрываў пры яго рэформе ўвядзення ў Егіпце адзінага бога ролю сталіцы. Малюецца ў выглядзе сонца, якое цягне свае далоні да людзей. Адна з найбольш вядомых выяў гэтага бога знаходзіцца на спінцы залатога трона Тутанхамона. Атон фігуруе ў якасці малазначнага бажаства з часоў Старога царства. Па адной з версій, культ Атона наклаў сур'ёзны адбітак на фарміраванне і развіццё іўдзейскага монатэізму (і, здаецца, папярэднічаў яго з'яўленню). Старазапаветны прарок Майсей, які пражываў на тэрыторыі Старажытнага Егіпта меркавана падчас кіравання Эхнатона, мог успрыняць многія ідэі мясцовага рэлігійнага культу (Аданай).
Атон у іерогліфах | ||||
|
Гісторыя культу
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі пра бога Атона ўзыходзяць да часоў XII дынастыі ў старажытнаегіпецкім апавяданні «Паданне Сінухэ».[1] У гэтым апавяданні памерлы цар апісваецца як бог, які ўздымаецца да нябёсаў, затым ён аб'ядноўваецца з сонечным дыскам і яго боскае цела зліваецца з яго стваральнікам.[3] Аналагічным чынам тэрмін «срэбра Атона» часам выкарыстоўваецца для абазначэння месяца.[4] Сонечнага бога Атона ўшаноўвалі ў часы кіравання Аменхатэпа III, калі яго малявалі ў выглядзе чалавека з галавой сокала, таксама як і Ра. У гады валадарання Аменхатэпа IV (пераемніка Аменхатэпа III), Атон стаў галоўным богам дзяржаўнай рэлігіі егіпцян. Пасля гэтага Аменхатэп IV (корань імя — «Амон» — галоўны бог традыцыйнага культу) змяніў сваё імя на Эхнатон («прыемны Атону»), каб паказаць сваю цесную сувязь з новым вярхоўным бажаством.[1]
Поўнае імя бога Атона гучыць як Ра-Гор (той хто радуецца гарызонту), яго імя было святлом сонечнага дыска. Гэты тытул бога з'явіўся на шматлікіх стэлах, якія паказвалі межы новай сталіцы Ахетатона. Доўгае імя бога часта скарачалі да Ра-Гор-Атон, а ў шматлікіх тэкстах — проста Атон. Аднак уздым перавагі бога разглядаўся як зліццё старажытных багоў у новага адзінага бога. Атон спалучае ў сабе рысы мужчынскага і жаночага бажаства адначасова. Усё створанае, як лічылася, паходзіць ад бога і ў той жа час існуе ўнутры яго. У адрозненне ад іншых багоў, Атон не быў антрапаморфным (чалавекападобным), яго малявалі ў выглядзе сонечнага дыска з прамянямі, якія адыходзілі ад яго і заканчваліся кісцямі рук.
Яго імя запісвалі ўнутры картуша, падобна таму як запісвалі імя фараона, чаго не назіралася ў выпадку з іншымі багамі. Ра-Гор, якога звычайна звалі Ра-Харахці (Ра, які з'яўляецца Горам двух гарызонтаў), спалучае ў сабе асаблівасці двух іншых багоў, якія з'явіліся ў больш раннія часы. У перыяд Амарны гэта зліццё разглядалася як нябачная крыніца энергіі бога сонца, у якой бачнай была праява сонечнага дыска Атона. Такім чынам у Ра-Гор-Атоне адбылося паступовае развіццё старажытных ідэй. Пасля ўвядзення монатэізму Эхнатонам адбыліся істотныя змены, у тым ліку адмова ад пакланення ўсім іншым багам, асабліва Амону.[5] Злучэнне ўсіх багоў разам становіцца відавочным у «Вялікім гімне Атону», у якім Ра-Харахці, Шу і Атон аб'яднаны ў адзінага бога-творцу.[6] Іншыя лічаць, што Эхнатон практыкаваў адзіны культ Атона не таму, што не верыў у існаванне іншых багоў, а таму, што ўстрымліваўся ад пакланення любым багам, акрамя Атона.[7]
Пасля смерці Эхнатона
[правіць | правіць зыходнік]Эйе, які быў прыбліжаным да Эхнатона і пасля яго на кароткі тэрмін стаў фараонам, падтрымліваў культ адзінага бога. Але ўжо ў час яго пераемніка Тутанхамона былі вернуты культы ўсіх традыцыйных багоў, а рэформа Эхнатона цалкам скасавана. Але мэта яго жыцця не знікла безвынікова: вобраз Атона ўплыў на развіццё монатэістычных рыс і ў традыцыйнай рэлігіі Егіпта, дзе значна ўзрасла роля Амона-Ра пры XIX—XX дынастыях (XIV—XII стст. да н.э.). Пытанне аб тым, ці паўплываў культ Атона на развіццё яўрэйскага монатэізму, застаецца дыскусійным.
Каралеўскія тытулы
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд Амарны імя Атон з'яўлялася царскім тытулам (таму што ён лічыўся царом усіх) і запісвалася ў картушы. Існавалі дзве формы гэтага тытула: у першай былі імёны іншых багоў, а ў другой форме было больш «асаблівасцей», уласцівых самому Атону. Ранняй формай было імя Ра-Харахці, гэта значыць «той, хто радуецца гарызонту», імя Шу таксама мела дачыненне да Атона. Позняй формай было імя Ра, які кіраваў двума гарызонтамі, і той, хто радаваўся гарызонту, святлом у яго імі быў Атонам.
Імёны, вытворныя ад Атона
[правіць | правіць зыходнік]- Эхнатон: «Дух заўгодны Атону».
- Ахетатон: «Гарызонт Атона», горад-сталіца, пабудаваны Эхнатонам. Знаходзіцца ў рэгіёне, вядомым як Амарна.
- Анхесенпаатон: «Яе жыццё гэта Атон».
- Бакетатон: «Служка Атона».
- Мерытатон: «Каханая Атона».
- Макетатон: «Якая глядзіць на Атона» ці «Абароненая Атонам».
- Нефернеферуатон : «Самая цудоўная ў Атона».
- Паатанемхеб: «Святкаванне Атона».
- Тутанхатон: «Жывое падабенства Атона».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в Wilkinson, Richard H. (2003). The Complete Gods and Goddesses of Ancient Egypt. Thames & Hudson. pp. 236—240
- ↑ see Collier, Mark and Manley, Bill. How to Read Egyptian Hieroglyphs: 2nd Edition. Berkeley: University of California Press, 1998, p. 29
- ↑ M. Lichtheim, Ancient Egyptian Literature, Vol.1, 1980, p.223
- ↑ Fleming, Fergus, and Alan Lothian (1997). The Way to Eternity: Egyptian Myth. Duncan Baird Publishers. p. 52
- ↑ Jan Assmann, Religion and Cultural Memory: Ten Studies, Stanford University Press 2005, p.59
- ↑ M. Lichtheim, Ancient Egyptian Literature, Vol.2, 1980, p.96
- ↑ Dominic Montserrat, Akhenaten: History, Fantasy and Ancient Egypt, Routledge 2000, ISBN 0-415-18549-1, pp.36ff.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dieter Arnold: Die Tempel Ägyptens. Götterwohnungen, Baudenkmäler, Kultstätten. Bechtermütz, Zürich 1992, ISBN 3-86047-215-1.
- Jan Assmann: Ägypten. Theologie und Frömmigkeit einer frühen Hochkultur. 2. Auflage, Kohlhammer, Stuttgart/ Berlin/ Köln 1991, 3-17-011768-8.
- Jan Assmann: Theologie und Weisheit im alten Ägypten. Fink, München 2005, ISBN 3-7705-4069-7.
- Jan Assmann: Thomas Mann und Ägypten. Mythos und Monotheismus in den Josephsromanen. Beck, München 2006, ISBN 3-406-54977-2.
- Hans Bonnet: Lexikon der Ägyptischen Religionsgeschichte. 3. unveränderte Auflage, Nikol, Hamburg 2000, ISBN 3-937872-08-6.
- Emma Brunner-Traut: Die Stifter großer Weltreligionen. Herder, Freiburg i.B. 2007, ISBN 3-451-05937-1.
- Sir Alan Gardiner: Geschichte des Alten Ägypten. Eine Einführung. Weltbild, Augsburg 1994, ISBN 3-89350-723-X.
- Wolfgang Helck: Politische Gegensätze im alten Ägypten. Ein Versuch. In: Hildesheimer ägyptologische Beiträge. (HÄB) Bd. 23, Gerstenberg, Hildesheim 1986.
- Erik Hornung: Monotheismus im pharaonischen Ägypten. In: O. Keel (Hrsg.): Monotheismus im Alten Israel und seiner Umwelt (= Biblische Beiträge. Bd. 14). Fribourg (Schweiz) 1980.
- Erik Hornung: Echnaton. Die Religion des Lichts. 2. Auflage, Artemis & Winkler, Düsseldorf/ Zürich 2001, ISBN 3-7608-1223-6.
- Manfred Lurker: Lexikon der Götter und Symbole der alten Ägypter. Scherz, Frankfurt a.M., ISBN 3-502-19420-3.
- Thomas Mann: Joseph und seine Brüder. Band IV: Joseph, der Ernährer. 12. Auflage, Fischer Taschenbuch Verlag, Frankfurt a.M. 2000, ISBN 3-596-29438-X.
- Dominic Montserrat: Akhenaten. History, Fantasy and ancient Egypt. Routledge, London 2000, ISBN 0-415-18549-1.
- Nicholas Reeves: Echnaton. Ägyptens falscher Prophet (Kulturgeschichte der antiken Welt. Bd. 91). von Zabern, Mainz 2002, ISBN 3-8053-2828-1.
- Hermann A. Schlögl: Echnaton. Beck, Frankfurt a.M. 2008, ISBN 3-406-56241-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Атон (бажаство) на Вікісховішчы |
- Атон (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гімн Атону
- Загадка культу Атона(недаступная спасылка)
- Атон (руск.)