Перайсці да зместу

Арол (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арол
руск.: Орёл
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1566
Горад з
Плошча
121,21 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
311 625 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4862
Паштовы індэкс
302
Паштовыя індэксы
302000 — 302999
Аўтамабільны код
57
Афіцыйны сайт
Арол на карце Расіі ±
Арол (горад) (Расія)
Арол (горад)
Арол (горад) (Арлоўская вобласць)
Арол (горад)

Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.

Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[1].

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[2], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[1].

Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[3].

Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».

Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.

Год Колькасць
1987 335 000
1994 342 600 [4]
Год Колькасць
1998 347 000 [5]
2019 311 625 [6]
Год Колькасць
2022 303 696 [7]

Беларусы ў Арле

[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  3. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 501. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  5. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 480. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  6. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2019 годаFederal State Statistics Service. Праверана 31 ліпеня 2019.
  7. https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
  8. а б в г д е ё ж з і к http://www.orel-adm.ru/index.php?option=com_k2&view=itemlist&layout=category&task=category&id=135&Itemid=119:
  9. а б в г д е ё ж з і к https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
  10. а б https://www.orel-adm.ru/ru/about/news/novosti/ploschadi-dadut-imya/
  11. https://city-brest.gov.by/ru/pobratim-ru/
  12. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).