Перайсці да зместу

Анры Картан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Картан
фр.: Henri Paul Cartan
Дата нараджэння 8 ліпеня 1904(1904-07-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 2008(2008-08-13)[3][1][…] (104 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Элі Картан[4]
Маці Марыя-Луіза Картан[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, перакладчык, даследчык
Навуковая сфера матэматычны аналіз, матэматыка[5] і пераклад[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Поль Мантэль[d][7]
Вядомыя вучні Carlos Benjamin de Lyra[d][8]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Поль Картан (фр.: Henri Paul Cartan; 8 ліпеня 1904, Нансі, Францыя — 13 жніўня 2008, Парыж), сын Элі Картана, гэтак жа як і бацька, быў уплывовым французскім матэматыкам.

Скончыў Вышэйшую нармальную школу, дзе ён быў вучнем П. Мантэля. Асноўныя працы ў галіне гамалагічнай алгебры (яго сумесная з С. Эйленбергам кніга стала знакамітай), алгебраічнай тапалогіі, тэорыі функцый камплекснага пераменнага, і агульнай тапалогіі (тэорыя фільтраў, якая абагульніла паняцце ліміта).

Сярод яго вучняў найбольш вядомыя Жан-П’ер Сер і Рэнэ Том.

Лаўрэат прэміі Вольфа (1980). З’яўляўся членам Французскай акадэміі навук, замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Дацкай і Шведскай каралеўскіх АН, Польскай АН, Фінскай акадэміі навукі і літаратуры, ганаровым членам Нямецкага матэматычнага таварыства.

Быў адным з заснавальнікаў групы Бурбакі і найбольш актыўных яго ўдзельнікаў.

Зноскі