Перайсці да зместу

Прэмія Вольфа па матэматыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Вольфа па матэматыцы
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснавальнік Фонд Вольфа[d][1]
Заснаванне 1978
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэмія Вольфа па матэматыцы прысуджаецца амаль штогод Фондам Вольфа (англ.: Wolf Foundation) у Ізраілі. Гэта адна з шасці прэмій Вольфа, створаных Фондам, якая ўручаецца з 1978 года.

Паводле даследавання, праведзенага ў 2013 і 2014 гадах, прэмія Вольфа па матэматыцы лічыцца трэцяй самай прэстыжнай узнагародай па матэматыцы пасля Абелеўскай прэміі і прэміі Філдса.[2][3]

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1978 Ізраіль Гельфанд Сцяг СССР СССР за яго працы па функцыянальным аналізе, тэорыі прадстаўленняў груп  (англ.), а таксама за прадукцыйны ўклад у многія вобласці матэматыкі і іх прымянення.
Карл Зігель Сцяг Германіі Германія за яго ўклад у тэорыю лікаў, тэорыю некалькіх комплексных зменных  (англ.) і нябесную механіку.
1979 Жан Лерэ Сцяг Францыі Францыя за наватарскую працу па распрацоўцы і прымяненню тапалагічных метадаў да вывучэння дыферэнцыяльных ураўненняў.
Андрэ Вейль Сцяг Францыі Францыя за ўвядзенне алгебра-геаметрычных метадаў у тэорыю лікаў.
1980 Анры Картан Сцяг Францыі Францыя за наватарскую працу па алгебраічнай тапалогіі  (англ.), тэорыі функцый некалькіх комплексных зменных  (англ.), гамалагічнай алгебры  (англ.) і натхнёнае кіраўніцтва цэлым пакаленнем матэматыкаў.
Андрэй Калмагораў Сцяг СССР СССР за глыбокія і арыгінальныя адкрыцці ў галіне аналізу Фур’е  (англ.), тэорыі імавернасцяў, эргадычнай тэорыі  (англ.) і дынамічных сістэмах  (англ.).
Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1981 Ларс Альфорс Сцяг Фінляндыі Фінляндыя за асноўныя адкрыцці і стварэнне новых магутных метадаў у геаметрычнай тэорыі функцый.
Оскар Зарыскі Сцяг ЗША ЗША стваральнік сучаснага падыходу да алгебраічнай геаметрыі, шляхам яе зліцця з камутатыўнай алгебрай  (руск.).
1982 Хаслер Уітні Сцяг ЗША ЗША за фундаментальныя працы па алгебраічнай тапалогіі  (англ.), дыферэнцыяльнай геаметрыі і дыферэнцыяльнай тапалогіі  (англ.).
Марк Крэйн Сцяг СССР СССР за яго фундаментальны ўклад у функцыянальны аналіз і яго прымяненне.
1983/84 Шыінг-Шэн Чэрн Сцяг Кітая Кітай
Сцяг ЗША ЗША
за выдатны ўклад у сусветную дыферэнцыяльную геаметрыю, якая аказала глыбокі ўплыў на ўсю матэматыку.
Пал Эрдзёш Сцяг Венгрыі Венгрыя за яго шматлікі ўклад у тэорыю лікаў, камбінаторыку, імавернасць, тэорыю мностваў і матэматычны аналіз, а таксама за асабістае стымуляванне матэматыкаў ва ўсім свеце.
1984/85 Куніхіка Кадайра Сцяг Японіі Японія за выдатны ўклад у вывучэнне комплекснай  (англ.) і алгебраічнай разнастайнасці  (англ.).
Ганс Леві Сцяг ЗША ЗША за пачатак многіх, у цяперашні час класічных і агульнавядомых даследаванняў у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў у частных вытворных  (руск.).
1986 Самуэль Эйленберг Сцяг Польшчы Польшча / Сцяг ЗША ЗША за фундаментальныя працы па алгебраічнай тапалогіі  (англ.) і гамалагічнай алгебры  (англ.).
Атле Сельберг Сцяг Нарвегіі Нарвегія за яго глыбокую і арыгінальную працу па тэорыі лікаў і па дыскрэтных групах  (англ.) і аўтаморфных формах  (англ.).
1987 Кіёсі Іта Сцяг Японіі Японія за яго фундаментальны ўклад у чыстую і прыкладную тэорыю імавернасцей, асабліва ў стварэнне стахастычнага дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэння  (руск.).
Пітэр Лакс Сцяг ЗША ЗША за выдатны ўклад у многія вобласці аналізу і прыкладной матэматыкі.
1988 Фрыдрых Хірцэбрух Сцяг Германіі Германія за выдатную працу, якая спалучае тапалогію, алгебраічную геаметрыю і дыферэнцыяльную геаметрыю і алгебраічную тэорыю лікаў  (англ.); і за яго стымуляванне матэматычнага супрацоўніцтва і даследаванняў.
Ларс Хёрмандэр Сцяг Швецыі Швецыя за фундаментальную працу ў галіне сучаснага аналізу, у прыватнасці, прымяненне псеўдадыферэнцыяльных аператараў  (англ.) і інтэгральных аператараў Фур’е  (англ.) да лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў у частных вытворных  (руск.).
1989 Альберта Кальдэрон Сцяг Аргенціны Аргенціна за яго наватарскую працу па сінгулярных інтэгральных аператарах  (англ.) і іх прымяненні да важных задач у дыферэнцыяльных ураўненняў у частных вытворных  (руск.).
Джон Уілард Мілнар Сцяг ЗША ЗША за геніяльныя і вельмі арыгінальныя адкрыцці ў геаметрыі, якія адкрылі важныя новыя далягляды ў тапалогіі з алгебраічнага, камбінаторнага  (англ.) і дыферэнцыявальнага пункту гледжання.
1990 Эніа дэ Джорджы Сцяг Італіі Італія за яго інавацыйныя ідэі і фундаментальныя дасягненні ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў  (руск.) і варыяцыйных злічэнняў.
Ілья Пятэцкі-Шапіра Сцяг Ізраіля Ізраіль за яго фундаментальны ўклад у галіне аднародных  (англ.) комплексных абласцей, дыскрэтных груп  (англ.), тэорыі прадстаўленняў і аўтаморфных формаў  (англ.).
Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1991 Не прысуджалася
1992 Ленарт Карлесан Сцяг Швецыі Швецыя за фундаментальны ўклад у аналіз Фур’е  (англ.), камплексны аналіз, квазіканформныя адлюстраванні  (англ.) і дынамічныя сістэмы  (англ.).
Джон Томпсан Сцяг ЗША ЗША за глыбокі ўклад ва ўсе аспекты тэорыі канечных груп і сувязі з іншымі галінамі матэматыкі.
1993 Міхаіл Громаў Сцяг Расіі Расія
Сцяг Францыі Францыя
за рэвалюцыйны ўнёсак у глабальную геаметрыю Рыманава  (англ.) і сімплектычную геаметрыю  (англ.), алгебраічную тапалогію  (англ.), геаметрычную тэорыю груп  (англ.) і тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў з частнымі вытворнымі  (руск.).
Жак Цітс Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Францыі Францыя
за наватарскі і фундаментальны ўклад у тэорыю будовы алгебраічных і іншых класаў груп і, у прыватнасці, у тэорыю пастраенняў.
1994/95 Юрген Мозер Сцяг ЗША ЗША за яго фундаментальную працу па стабільнасці ў гамільтанавай механіцы і за глыбокі і ўплывовы ўклад у нелінейныя дыферэнцыяльныя ўраўненні.
1995/96 Роберт Ленглендс Сцяг Канады Канада за яркую працу і незвычайную праніклівасць у галіне тэорыі лікаў, аўтаморфных формаў  (англ.) і прадстаўлення групы  (англ.).
Эндру Джон Уайлс Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія за грандыёзны ўклад у тэорыю лікаў і сумежныя галіны, за вялікія дасягненні ў фундаментальных здагадках і за ўрэгуляванне апошняй тэарэмы Ферма.
1996/97 Джозеф Келер Сцяг ЗША ЗША за глыбокі і наватарскі ўклад, у прыватнасці, у распаўсюджванне электрамагнітных, аптычных і акустычных  (англ.) хваль, а таксама ў механіку вадкасці, цвёрдага цела, квантавую і статыстычную механіку.
Якаў Рыгоравіч Сінай Сцяг Расіі Расія за фундаментальны ўклад у матэматычна строгія метады ў статыстычнай механіцы і эргадзічнай тэорыі  (англ.) дынамічных сістэм  (англ.) і іх прымянення ў фізіцы.
1998 Не прысуджалася
1999 Ласла Ловас Сцяг Венгрыі Венгрыя
Сцяг ЗША ЗША
за выдатны ўклад у камбінаторыку, тэарэтычную інфарматыку і камбінаторную аптымізацыю  (англ.).
Эліяс Стэйн Сцяг ЗША ЗША за ўклад у класічны і эўклідаўскі аналіз Фур’е  (англ.) і за выключны ўплыў на новае пакаленне аналітыкаў праз яго красамоўнае выкладанне і пісьмо.
2000 Раўль Бот Сцяг Венгрыі Венгрыя за глыбокія адкрыцці ў галіне тапалогіі і дыферэнцыяльнай геаметрыі і іх прымянення да груп Лі, дыферэнцыяльных аператараў  (англ.) і матэматычнай фізікі.
Жан-П’ер Сер Сцяг Францыі Францыя за яго шматлікія фундаментальныя унёскі ў тапалогію, алгебраічную геаметрыю, алгебру і тэорыю лікаў, а таксама за яго натхняльныя лекцыі і пісьменства.
Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2001 Уладзімір Арнольд Сцяг Расіі Расія за глыбокую і ўплывовую працу ў шматлікіх галінах матэматыкі, уключаючы дынамічныя сістэмы  (англ.), дыферэнцыяльныя ўраўненні і тэорыю сінгулярнасці  (англ.).
Сахарон Шэлах Сцяг Ізраіля Ізраіль за шматлікі фундаментальны ўклад у матэматычную логіку і тэорыю мностваў і іх прымяненне ў іншых частках матэматыкі.
2002/03 Мікіа Сато Сцяг Японіі Японія за стварэнне алгебраічнага аналізу  (англ.), у тым ліку тэорыі гіперфункцый  (англ.) і тэорыі мікрафункцый, галаномнай квантавай тэорыі поля і адзінай тэорыі салітонных  (англ.) ураўненняў.
Джон Тэйт Сцяг ЗША ЗША за стварэнне фундаментальных паняццяў у алгебраічнай тэорыі лікаў  (англ.).
2004 Не прысуджалася
2005 Рыгор Маргуліс Сцяг Расіі Расія за манументальны ўклад у алгебру, у прыватнасці, у тэорыю рашотак  (англ.) у паўпростых групах Лі, і яркія прымяненні гэтага ў эргадзічнай тэорыі  (англ.), тэорыі прадстаўленняў, тэорыі лікаў, камбінаторыцы і тэорыі меры.
Сяргей Новікаў Сцяг Расіі Расія за фундаментальны і наватарскі ўклад у алгебраічную  (англ.) і дыферэнцыяльную тапалогію  (англ.), а таксама ў матэматычную фізіку, у прыватнасці за ўвядзенне алгебра-геаметрычных метадаў.
2006/07 Стывен Смейл Сцяг ЗША ЗША за яго наватарскі ўнёсак, які адыграў фундаментальную ролю ў фарміраванні дыферэнцыяльнай тапалогіі  (англ.), дынамічных сістэм  (англ.), матэматычнай эканомікі і іншых прадметаў матэматыкі.
Гілель Фюрстэнберг Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Ізраіля Ізраіль
за глыбокі ўклад у эргадзічную тэорыю  (англ.), імавернасць, тапалагічную дынаміку  (англ.), аналіз сіметрычных прастор  (англ.) і аднародных патокаў.
2008 П’ер Дэлінь Сцяг Бельгіі Бельгія за працу над змешанай тэорыяй Ходжа  (англ.), гіпотэзамі Вейля  (англ.), адпаведнасцю Рымана - Гілберта  (англ.) і за ўклад у арыфметыку.
Філіп Грыфітс Сцяг ЗША ЗША за працы, прысвечаныя варыяцыі структур Ходжа  (англ.), тэорыі перыядаў абелевых інтэгралаў  (англ.), і за яго ўклад у комплексную дыферэнцыяльную геаметрыю.
Дэвід Мамфард Сцяг ЗША ЗША за працы па алгебраічных паверхнях  (англ.), па геаметрычнай тэорыі інварыянтаў  (англ.); а таксама для закладання асноў сучаснай алгебраічнай тэорыі модуляў крывых  (англ.) і тэта-функцый  (англ.).
2009 Не прысуджалася
2010 Яу Шынтун Сцяг ЗША ЗША за працу ў галіне геаметрычнага аналізу  (англ.), якая аказала глыбокі і драматычны ўплыў на многія вобласці геаметрыі і фізікі.
Дэніс Саліван Сцяг ЗША ЗША за інавацыйны ўклад у алгебраічную тапалогію  (англ.) і галаморфную дынаміку  (англ.).
Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2011 Не прысуджалася
2012 Майкл Ашбахер Сцяг ЗША ЗША за працу па тэорыі канечных груп.
Луіс Кафарэлі Сцяг Аргенціны Аргенціна за працу над дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі ў частных вытворных  (англ.).
2013 Джордж Мастоў Сцяг ЗША ЗША за фундаментальны і наватарскі ўклад у геаметрыю і тэорыю груп Лі.
Майкл Артын Сцяг ЗША ЗША за яго фундаментальны ўклад у алгебраічную геаметрыю, як у камутатыўнай, так і некамутатыўнай.
2014 Пітэр Сарнак Сцяг ПАР ПАР
Сцяг ЗША ЗША
за глыбокі ўклад у аналіз, тэорыю лікаў, геаметрыю і камбінаторыку.
2015 Джэймс Артур Сцяг Канады Канада за манументальную працу над формулай следу  (англ.) і фундаментальны ўклад у тэорыю аўтаморфных уяўленняў  (англ.) рэдуктыўных груп.
2016 Не прысуджалася
2017 Рычард Шон Сцяг ЗША ЗША за ўклад у геаметрычны аналіз і разуменне ўзаемасувязі дыферэнцыяльных ураўненняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі.
Чарлз Феферман Сцяг ЗША ЗША за ўклад у шэраг матэматычных абласцей, уключаючы складаны шматмерны аналіз, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частных вытворных  (англ.) і субэліптычныя задачы.
2018 Аляксандр Бейлінсон Сцяг ЗША ЗША за іх працу, якая дасягнула значнага прагрэсу на стыку геаметрыі і матэматычнай фізікі.
Уладзімір Дрынфельд Сцяг Расіі Расія
Сцяг ЗША ЗША
2019 Жан-Франсуа Ле Галь Сцяг Францыі Францыя за глыбокі і элегантны унёсак у тэорыю выпадковых працэсаў  (англ.).
Грэгары Лоўлер Сцяг ЗША ЗША за ўклад у развіццё тэорыі імавернасцей, у прыватнасці, за ўвядзенне мадэлі LERW  (англ.) і вывучэнне яе ўласцівасцей.[4]
2020 Сайман Дональдсан Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія за ўклад у дыферэнцыяльную геаметрыю і тапалогію.[5]
Якаў Эліяшберг Сцяг ЗША ЗША
Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2021 Не прысуджалася
2022 Джордж Люстыг Сцяг ЗША ЗША Сцяг Венгрыі Венгрыя за наватарскі ўклад у тэорыю прадстаўлення і сумежныя галіны.[6]
2023 Інгрыд Дабешы Сцяг Бельгіі Бельгія Сцяг ЗША ЗША за працу ў галіне тэорыі вейвлетаў і прыкладнога гарманічнага аналізу.[7]
2024 Адзі Шамір Сцяг Ізраіля Ізраіль за фундаментальны ўклад у матэматычную крыптаграфію.[8]
Нога Алон Сцяг Ізраіля Ізраіль за фундаментальны ўклад у камбінаторыку і тэарэтычную інфарматыку.[9]

Зноскі

  1. https://wolffund.org.il/the-wolf-prize/ Праверана 10 лютага 2022.
  2. IREG Observatory on Academic Ranking and Excellence. IREG List of International Academic Awards (PDF). Brussels: IREG Observatory on Academic Ranking and Excellence. Архівавана з арыгінала (PDF) 12 сакавіка 2019. Праверана 3 March 2018.
  3. Zheng, Juntao; Liu, Niancai (2015). "Mapping of important international academic awards". Scientometrics. 104: 763–791. doi:10.1007/s11192-015-1613-7.
  4. Wolf Prize 2019 — Mathematics Архівавана 30 сакавіка 2019.
  5. Wolf Prize 2020 — Mathematics
  6. Wolf Prize 2022 — Mathematics(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 9 кастрычніка 2022.
  7. Wolf Prize 2023 — Mathematics(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2023. Праверана 17 ліпеня 2023.
  8. Wolf Prize 2024 — Mathematics
  9. Wolf Prize 2024 — Mathematics