Алімпійскі камітэт Літвы
Алімпійскі камітэт Літвы Lietuvos tautinis olimpinis komitetas | |
---|---|
Краіна | |
штаб-кватэра | Вільнюс, Літва |
Тып арганізацыі | Нацыянальны алімпійскі камітэт |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Дайна Гудзінявічуце |
Генеральны сакратар | Валянціна Пакятурас |
Заснаванне | |
заснаванне | 1924 |
прызнанне | 1924 (вярнуўся членства ў 1991 годзе) |
Матчыная арганізацыя | Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d] |
Член у | МАК |
ltok.lt | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійскі камітэт Літвы (літ.: Lietuvos tautinis olimpinis komitetas) — некамерцыйная арганізацыя, якая прадстаўляе літоўскіх атлетаў у Міжнародным алімпійскім камітэце. Заснавана ў 1918 годзе і афіцыйна прызнана МАК у 1919 годзе.
Штаб-кватэра камітэта размешчана ў горадзе Вільнюс на вуліцы Алімпячу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Камітэт быў створаны і прызнаны МАК у 1924 годзе. У тым жа годзе каманда Літвы ўжо ўдзельнічала на Гульнях у Парыжы.
Да ўваходжання ў склад СССР зборная Літвы ўдзельнічала на Летніх гульнях у Амстэрдаме і Зімовых гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе.
З-за фінансавых цяжкасцяў краіна не змагла адправіць сваіх спартсменаў на Гульні 1932 года ў Лос-Анджэлесе. А на Алімпіяду 1936 года зборная Літвы не была запрошана з-за палітычных канфліктаў з нацысцкай Германіяй, якая праводзіла гэтыя Гульні.
Наступныя Алімпійскія гульні, у якіх каманда Літвы ўдзельнічала як незалежная дзяржава, адбыліся толькі ў 1992 годзе ў Барселоне.