Перайсці да зместу

Летнія Алімпійскія гульні 1924

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VIII летнія Алімпійскія гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Парыж
Цырымонія адкрыцця 4 мая 1924
Адкрываў Гастон Думерг
Цырымонія закрыцця 27 ліпеня 1924
Алімпійская клятва Géo André[d]
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 1920
1928 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летнія Алімпійскія гульні 1924 (англ.: 1924 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні VIII Алімпіяды, праходзілі ў Парыжы з 4 мая па 27 ліпеня 1924 года.

Выбар сталіцы Алімпіяды

[правіць | правіць зыходнік]

На арганізацыю Алімпіяды-24 прэтэндавалі шэсць гарадоў: Амстэрдам, Барселона, Лос-Анджэлес, Парыж, Прага і Рым. У 1924 годзе спаўнялася 30 гадоў сучаснаму алімпійскага руху, таму, адзначаючы заслугі Кубертэна, было прынята рашэнне правесці Гульні VIII Алімпіяды ў Парыжы. Сталіца Францыі стала першым горадам, якому МАК двойчы даверыў арганізацыю Алімпійскіх гульняў.

Арганізацыя спаборніцтваў

[правіць | правіць зыходнік]

Каманду Германіі, як і на папярэднія гульні, не запрасілі. Парыжскія гульні былі аднымі з самых наведвальных. Увогуле іх глядзелі 625 821 чалавек. Сума касавых збораў 5 496 610 франкаў таго часу. З іх 1 мільён 88 тысяч франкаў прынёс футбол, паўтары мільёны — лёгкая атлетыка і 758 франкаў (93 гледача) — сучаснае пяціборства.

VIII алімпіяда была апошняй Алімпіядай, падрыхтоўкай якой кіраваў П'ер дэ Кубертэн.

Упершыню на алімпіядзе з’явіўся алімпійскі дэвіз. Алімпійскі дэвіз складаецца з трох лацінскіх слоў — «Citius, Altius, Fortius!» (Рускі пераклад — «Хутчэй, вышэй, мацней!»).

Даўжыня марафонскай дыстанцыі была прынятая роўнай 42 195 метраў, якой яна з’яўляецца і па гэты дзень.

У Алімпіядзе 1924 года прынялі ўдзел наступныя краіны: Аўстралія, Аўстрыя, Аргенціна, Балгарыя, Бельгія, Бразілія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Гаіці, Грэцыя, Данія, Егіпет, ЗША, Індыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Канада, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Куба, Латвія, Літва, Люксембург, Манака, Мексіка, Нарвегія, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Партугалія, Паўднёвая Афрыка, Польшча, Румынія, Турцыя, Уругвай, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Чылі, Чэхаславакія, Швецыя, Швейцарыя, Эквадор, Эстонія, Японія.

Спартсмены Ірландыі, Літвы, Мексікі, Польшчы, Румыніі, Уругвая, Філіпін і Эквадора ўдзельнічалі ў Гульнях упершыню.

Зноскі