Алесь Жук
Алесь Жук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 2022 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дзмітрый Жук |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, драматург, рэдактар |
Гады творчасці | з 1965 |
Жанр | дзіцячая літаратура і дэтэктыў |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Алесь (Аляксандр Аляксандравіч) Жук (1 красавіка 1947[1], в. Клешаў, Слуцкі раён — 15 кастрычніка 2022, Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1970 годзе. У 1972—1974 гадах служыў у Савецкай Арміі[2].
У 1974—1977 гадах працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1977—1979 гадах намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», у 1979—1980 гадах інструктарам сектара літаратуры ЦК КПБ, у 1980—1986 гадах галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986—1989 гадах сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 1989—2007 гадах намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», у 1997—2003 гадах галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» і ў 2003—2005 гадах часопіса «Беларусь»[2].
Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам[2].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Бацька журналіста Дзмітрыя Жука.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выдаецца з сярэдзіны 1960-х гадоў, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму».
А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.
Пераклаў на беларускую мову творы рускіх (В. Астаф’ева, У. Багамолава, М. Булгакава, Ю. Казакова, Г. Траяпольскага, Ю. Трыфанава, Г. Сямёнава), украінскага (М. Кацюбінскага), асобныя творы эстонскага пісьменніка А. Тамсаарэ[3] і іншых замежных пісьменнікаў.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраныя творы: у 2 т. / Алесь Жук; (прадм. З. Прыгодзіча). — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993—1994. (Т. 1: Праклятая любоў: (кн. аповесцяў). Апавяданні. — 559 с.; Т. 2: Аповесці. Апавяданні. — 590 с.)
- Вечаровае сонца: выбранае / Алесь Жук; (прадм. У. Гніламёдава). — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 431 с.
- Над чыстым полем: аповесці, апавяданні / Алесь Жук. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).
- Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) / Алесь Жук. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 351 с. : іл.
- Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. — 269 с.
- Праклятая любоў: аповесць / Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; (да зб. у цэлым: для ст. шк. узросту / маст. Ю. А. Яўменаў). — Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. — (Школьная бібліятэка).
Зноскі
- ↑ Па пашпарце, фактычная дата нараджэння 23 лютага.
- ↑ а б в г Жук Алесь – Белліт (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 443.
- Жук Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 444—447.
- Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 204—205.
- Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. Мінск, 2003. Т. 4, кн. 2. С. 542—565.
- Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. Мінск, 2003. С. 364—380.
- Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш.) // Крыніца. 2001. № 1. С. 3-51.
- Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. № 3. С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук. С. 61-64.
- Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 1992. № 7. С. 214—226.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Клешаве
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Перакладчыкі з украінскай мовы