Дзіцячая літаратура
Дзіцячая літаратура — творы мастацкай літаратуры для дзяцей і юнацтва. У шырокім сэнсе ўключае і многія «дарослыя» творы сучаснай сусветнай класікі, якія ўвайшлі ў кола дзіцячага чытання («Рабінзон Круза» Д. Дэфо, «Падарожжа Гулівера» Дж. Свіфта, «Спартак» Р. Джаваньёлі, «Хаціна дзядзькі Тома» Г. Бічэр-Стоу, раманы Ж. Верна, «Авадзень» Э. Л. Войніч і інш.), а таксама казкі (Ш. Перо, братоў Я. і В. Грым, Х. К. Андэрсена, А. Пушкіна і інш.), творы народнага эпасу («Слова пра паход Ігаравы», «Давід Сасунцы» і інш.). Папулярнасцю сярод дзяцей карыстаюцца раманы Дж. Ф. Купера, творы К. Чукоўскага, «Курган», «Бандароўна» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Я. Коласа і інш.
Першымі кнігамі для дзіцячага чытання былі азбукі, буквары, што паявіліся ў Еўропе ў 15-16 ст. Першай спецыяльнай дзіцячай кнігаю лічацца «Свет пачуццёвых рэчаў у малюнках» чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага (1658). У Расіі дзіцячая літаратура ўзнікла ў 18 стагоддзі. Найбольш значныя творы 19 — пачатка 20 стагоддзя — байкі І. Крылова, «Канёк-Гарбунок» П. Яршова, многія творы М. Лермантава, М. Някрасава, М. Гогаля, У. Караленкі, А. Чэхава, Л. Талстога і інш. Папулярныя творы для дзяцей італьянскага пісьменніка Дж. Радары, польскага педагога Я. Корчака і інш.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародныя прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская дзіцячая літаратура
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).