Гіпація Александрыйская
Гіпація Александрыйская | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὑπᾰτία | |
Дата нараджэння | каля 360 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | сакавік 415 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Theon of Alexandria[d] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, астраном, пісьменніца, вынаходніца |
Навуковая сфера | астраномія, матэматыка, механіка і філасофія |
Вядомыя вучні | Synesius of Cyrene[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гіпація Александрыйская, таксама Іпація Александрыйская (стар.-грэч.: Ὑπᾰτία ἡ Ἀλεξάνδρεῖα; 370(?) — 415) — жанчына-вучоны грэчаскага паходжання, філосаф, матэматык, астраном, астролаг. Выкладала ў Александрыі; схаларх Александрыйскай школы неаплатанізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю Гіпація атрымала пад кіраўніцтвам свайго бацькі, Тэона Александрыйскага, які належаў да ліку вучоных Александрыйскай школы.
Каля 400 года Гіпація была запрошаная чытаць лекцыі ў Александрыйскай школе, дзе заняла адну з вядучых кафедраў — кафедру філасофіі. Выкладала філасофію Платона і Арыстоцеля; таксама выкладала матэматыку, займалася вылічэннем астранамічных табліц. Напісала каментары да сачыненняў Апалонія Пергскага і Дыяфанта Александрыйскага, якія да нас не дайшлі.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Гіпація прымала ўдзел у Александрыйскай гарадской палітыцы, маючы ўплыў на кіраўніка горада, прэфекта Орэста. Гэта акалічнасць выклікала пастаянныя спрэчкі з біскупам Кірылам (пасля кананізаваным), таму хрысціянская абшчына лічыла Гіпацію адной з арганізатараў смуты. У 415 годзе група егіпецкіх хрысціян, прыхільнікаў епіскапа Кірылы, напала на Гіпацію і забіла яе.
Хрысціянскі гісторык Сакрат Схаластык віну ў смерці Гіпаціі ўскладае на «нейкага Пятра»:
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Гіпація, як лічыцца, вынайшла або ўдасканаліла некаторыя навуковыя прылады: дыстылятар (прыбор для атрымання дыстыляванай вады), арэометра (прыбор для вымярэння шчыльнасці вадкасці), астралябію (інструмент для астранамічных вымярэнняў, удасканаліўшы астралабон Клаўдзія Пталамея) і планісферу (плоскую рухомую карту неба).
Многія работы, якія прыпісваюцца Гіпаціі, як лічыцца, напісаныя ў супрацоўніцтве з яе бацькам Тэонам. Найбольш вядомыя працы:
- каментар да 13-й кнігі «Арыфметыкі» Діяфанта;
- рэдакцыя трэцяй кнігі каментарыяў Тэона да «Альмагесту» Пталамея;
- рэдакцыя каментарыяў Тэона да «Пачаткаў» Эўкліда;
- каментары да «Конікаў» Апалонія Пергскага;
- «Астранамічны канон».
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся ў 360 годзе
- Нарадзіліся ў Александрыі
- Памерлі ў 415 годзе
- Памерлі ў Александрыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Александрыйская школа
- Астраномы Старажытнай Грэцыі
- Філосафы Старажытнай Грэцыі
- Неаплатонікі
- Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
- Астраномы V стагоддзя
- Матэматыкі V стагоддзя
- Філосафы V стагоддзя
- Жанчыны-філосафы
- Жанчыны-астраномы
- Ахвяры забойстваў
- Жанчыны-матэматыкі