Арыстарх Самафракійскі
Арыстарх Самафракійскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 217 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 144 да н.э. |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | пісьменнік, бібліятэкар, крытык |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Apollodorus of Athens[d], Дыянісій Фракійскі, Parmeniscus[d] і Menecrates of Nysa[d] |
Арыстарх (Ἀρίσταρχος; 216 да н.э.- 144 да н.э.) — выдатны грэчаскі філолаг, захавальнік Александрыйскай бібліятэкі.
Самы знакаміты з плеяды александрыйскіх філолагаў, у якую ўваходзілі Зенадот Эфескі і Арыстафан Візантыйскі. Апошні быў настаўнікам Арыстарха, а з першым ён часта не згаджаўся.
Сярод мноства яго прац асабліва важнымі былі выданне (ці два выданні) і каментарый да паэмы Гамера. Фрагменты гэтага каментарыя разам з некалькімі сотнямі чытанняў Арыстарха вядомыя нам пераважна з сярэдневяковых схолій. Нягледзячы на фрагментарны і скажоны характар крыніцы, можна зрабіць некаторыя высновы аб тэксталагічнай практыцы Арыстарха. Большасць чытанняў Арыстарха нязначна адрозніваюцца ад іншых вядомых нам чытанняў: звычайна — не больш, чым на адно слова, часта — толькі на адзін-два знакі. Ён адзначаў як сумніўныя многія радкі Гамера, але толькі ў адзінкавых выпадках выключаў іх са свайго выдання. Гэтыя факты сведчаць аб асцярожнасці Арыстарха. Адным з прынцыпаў яго працы, як звычайна лічыцца, была ідэя «тлумачыць Гамера з Гамера», гэта значыць у сумніўных выпадках звяртацца да прынцыпу аналогіі.