British Airways plc (вымаўляецца Брытыш Эйруэйз, LSE: BAY , NYSE: BAB) — найбуйнейшая авіякампанія і нацыянальны авіяперавозчык Вялікабрытаніі, адна з найбуйнейшых у Еўропе. Асноўныя перасадачныя вузлы — Хітрау і Гатвік. «British Airways» мае ліцэнзію тыпу А, гэта значыць мае права на перавозкі пасажыраў, грузаў і пошты на самалётах з 20 і больш пасажырскімі крэсламі[1]. «British Airways» — член авіяцыйнага альянсу «Oneworld».

British Airways
ІАТА
BA
ІКАА
BAW
SHT
XMS
Пазыўны
SPEEDBIRD
SHUTTLE
SANTA
Дата заснавання 1924 (як Imperial Airways)
Хабы Хітрау
Гатвік
Альянс Oneworld
Памер флота 235 (52 замоўлена) (14-ы)
Кірункі 222
Штаб-кватэра Сцяг Вялікабрытаніі Лондан, Англія, Вялікабрытанія
Кіраўніцтва Вілі Уолш (генеральны дырэктар)
Сайт: www.britishairways.com
Брытыш Эйруэйз Airbus A319-131

8 красавіка 2010 года «British Airways» абвясціла пра зліццё з «Iberia Group» у «International Airlines Group».

Фінансавыя паказчыкі

правіць
Фінансавыя паказчыкі «Брытыш Эйрвейз»
Канец фінансавага года Пасажырапаток[2] Абарот (£m) Прыбытак/Страты да падаткаў (£m) Чысты прыбытак/страты (£m) Базавая EPS (p)
31 сакавіка 2009 33,117,000 8,992 401 358 32.6
31 сакавіка 2008 33,161,000 8,753 883 696 59.0
31 сакавіка 2007 33,068,000 8,492 611 438 25.5
31 сакавіка 2006 (пераацэньванне)* 32,432,000 8,213 616 464 40.4
31 сакавіка 2006 35,634,000 8,515 620 467 40.4
31 сакавіка 2005 35,717,000 7,772 513 392 35.2
31 сакавіка 2004 36,103,000 7,560 230 130 12.1
31 сакавіка 2003 38,019,000 7,688 135 72 6.7
31 сакавіка 2002 40,004,000 8,340 (200) (142) (13.2)
31 сакавіка 2001 36,221,000 9,278 150 114 10.5
31 сакавіка 2000 36,346,000 8,940 5 (21) (2.0)
31 сакавіка 1999 37,090,000 8,915 225 206 19.5
31 сакавіка 1998 34,377,000 8,642 580 460 44.7
31 сакавіка 1997 33,440,000 8,359 640 553 55.7
31 сакавіка 1996 32,272,000 7,760 585 473 49.4

* Пераацэньванне з улікам продажу «БЭ Канэкт».

 
Waterside

Выручка кампаніі за 2008—2009 фінансавы год — £8,99 млрд (€10,31 млрд), павялічылася на 2,7 % у параўнанні з 2007—2008 — £8,76 млрд (€10,04 млрд). Аперацыйныя страты — £220 млн (€252 млн), у 2007—2008 страты — £878 млн (€1,01 млрд). Чыстыя страты — £358 млн (€410 млн) супраць чыстага прыбытку ў £726 млн (€832 млн) у 2007—2008 годзе[3].

Катастрофы

правіць

Цікавыя факты

правіць

Англіканская царква валодае часткай акцый авіякампаніі British Airways[4].

The Beatles згадвае BOAC у песні «Back In USSR» («Flew in from Miami Beach BOAC Didn’t get to bed last night»).

Зноскі

Спасылкі

правіць