Вікісховішча
Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.
WikiCommons ВікіСховішча | |
---|---|
англ.: Wikimedia Commons | |
URL | commons.wikimedia.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Мова(-ы) | некалькі моў[d] |
Размяшчэнне сервера | Маямі, Фларыда |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Аўтар | Джымі Вэйлз |
Пачатак працы | 7 верасня 2004 |
Рэйтынг Alexa | 300[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».
Ліцэнзаванне
правіцьУсе файлы, загружаныя на Вікісховішча, — вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).
Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.
Статыстыка і правілы
правіцьВікісховішча змяшчае (станам на сярэдзіну красавіка 2016 года) болей за 31 мільён файлаў[2] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.
Супраца
правіцьВікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.
Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:
- красавік 2005 — нямецкі сайт Directmedia перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
- верасень 2006 — пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі — Picswiss;
- вясна 2007 — Pearson Scott Foresman; • снежань 2008 — Федэральны архіў Германіі падаў 80 тысяч выяў;
- сакавік 2009 — бібліятэка выяў Deutsche Fotothek перадала 250 тысяч прац;
- кастрычнік 2009 — Tropenmuseum перадаў 35 тысяч выяў па тэматыцы Інданэзіі;
- чэрвень 2011 — расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» пачало падаваць частку сваіх архіўных выяў на ўмовах ліцэнзавання Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Адна з першых выяў была загружана на Вікісховішча асабіста прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым[3];
- ліпень 2011 — Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША вылучыла болей 100 тысяч гістарычных фотаздымкаў і дакументаў са сваіх архіваў.
Устаўка файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі
правіцьДля ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
Галерэя конкурса «Выява года»
правіць-
Палярнае ззянне над Мядзвежым возерам на базе ВПС ЗША Eielson . Аляска, ЗША («Выява года — 2006»)
-
Брадвейская вежа. Котсуалдс, Англія («Выява года — 2007»)
-
Коні на гары Біандытц , Іспанія («Выява года — 2008»)
-
Сікхскі паломнік каля Хармандзір-Сахіба. Амрытсар, Індыя («Выява года — 2009»)
-
Тэлескоп Епун свеціць лазерам на Млечны шлях. Чылі («Выява года — 2010»)
-
Краявід возера Бондхус, Нарвегія. На заднім плане бачны ледавік Бондхус (частка ледавіка Фалгефонна). («Выява года — 2011»)
-
Самка залацістай шчуркі (злева) чакае, калі самец прыняце ёй здабычу («Выява года — 2012»)
-
Лампачка з вальфрамавай ніткай, якая гарыць і дыміцца («Выява года — 2013»)
-
Дзвегеліканіды Юліі (Dryas iulia) п’юць слезы чарапах у Эквадоры («Выява года — 2014»)
-
Два самцы Phyllomedusa rohdei супернічаюць на галінцы ў бразільскім атлантычным лесе (штат Баія) («Выява года — 2017»)
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
- ↑ Статистика на Викискладе
- ↑ РИА НОВОСТИ: Медведев запустил проект, открывающий доступ к фотоархиву РИА Новости
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вікісховішча
- Беларускамоўны партал на Вікісховішчы