Вікіпедыя:Да выдалення
|
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. |
На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для выдалення. Заяўкі павінны быць аргументаваны і спасылацца на правілы, галоўным чынам Вікіпедыя:Выдаленне старонак і Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
Альтэрнатывы
правіцьКалі ласка, НЕ прапануйце артыкулы да выдалення ў наступных выпадках:
- Артыкул можна выдаліць «хутка» без абмеркавання: выпадкі яўнага вандалізму, машынны пераклад ці іншая мова тэксту, крытычна малы памер, тэставыя старонкі і падобнае (гл. падрабязней Вікіпедыя:Хуткае выдаленне).
- Артыкул парушае аўтарскія правы: глядзіце змешчаную там інструкцыю.
- Артыкул проста вандалізаваны: адкаціце яго да звычайнай версіі
- Назва некарэктна ці ненейтральна: Вікіпедыя:Да перайменавання ці (у відавочных выпадках) пераймянуйце самі.
- Артыкул трэба аб’яднаць з іншым артыкулам: Вікіпедыя:Да аб’яднання.
- Артыкул трэба падзяліць на некалькі: Вікіпедыя:Да падзелу.
- Артыкул патрабуе паляпшэння ці іншай змены: напішыце пра гэта на старонку абмеркавання артыкула ці пастаўце на артыкул адпаведны шаблон (гл. Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння і Шаблон:rq) або змяніце артыкул самі.
Выстаўленне старонкі да выдалення
правіць- Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{да выдалення}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да выдалення.
- Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Назва артыкула]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~
Значкі для галасавання
правіцьДзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:
- Выдаліць — шаблон {{Выдаліць}};
- Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
- Пакінуць — шаблон {{Пакінуць}}.
Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.
Калі вы бярэцеся выправіць артыкул і тым самым выратаваць яго ад выдалення, вы можаце скарыстацца наступным значком:
- Я выратую артыкул! (абяцаю паспець да пазначанай даты) — шаблон {{Зраблю}} з параметрам даты.
Пры карыстанні значкамі памятайце, што гэта старонка не з’яўляецца старонкай галасавання, значкі Выдаліць і Пакінуць могуць выкарыстоўвацца для яўнага пазначэння меркавання і спрашчэння пры падвядзенні вынікаў, аднак яны мусяць быць падмацаваны абгрунтаваннем. Пры падвядзенні выніку ўлічваецца сіла аргументаў, а не колькасць галасоў. Галасы без абгрунтавання могуць ігнаравацца пры падвядзенні вынікаў.
Бягучыя абмеркаванні
правіцьНовыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху
1. У рускай вікіпедыі, адкуль скапіяваны гэты артыкул, стаіць статус, што гэта толькі накід артыкула, а не сам артыкул.
2. Навуковец, пра якога артыкул:
- Не акадэмік. Узнагарод або прэмій – не мае.
- Які значны ўклад унёс у навуку не вядома.
- За 20 гадоў сядзення на кафедры напісаў падручнік і курс лекцый — ну малайчына, а далей што?
Вось навошта гэта нам? DenisBorum (размовы) 15:23, 3 лістапада 2024 (+03)
- Пакінуць. Доктар навук, аўтар таксонаў. І працы не дробныя.--VladimirZhV (размовы) 16:13, 3 лістапада 2024 (+03)
- Пакінуць, прафесар, паказана прызнанне ўнёску ў арахналогію. Каб патрапіць у РуВікі трэба быць вучоным-акадэмікам, але затое дастаткова быць футбалістам-лузерам. --JerzyKundrat (размовы) 18:26, 3 лістапада 2024 (+03)
Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі не выконваюцца і блізка. --JerzyKundrat (размовы) 08:47, 3 лістапада 2024 (+03)
- Выдаліць. Значнасці не бачна.--VladimirZhV (размовы) 16:29, 3 лістапада 2024 (+03)
Для артыкула няма нарматыўнага кантролю (за 18 гадоў існавання), няма і іншых моўных версій, апроч рускай. Як разумею, штучна створаная пазнейшымі аўтарамі "тэорыя Ламаносава", якую ён сам не фармалізоўваў. Былі асобныя яго заўвагі на гэту тэму ў розных працах, але яны былі ў межах навуковых дыскусій таго часу ў Еўропе. Некаторыя таварышы нарэзалі гэтых заўваг і быццам была нейкая тэорыя і яе сфармуляваныя палажэнні. Але не, Ламаносаў меў уяўленні пра трэнды ў навуцы таго часу, на гэтым здаецца і ўсё. Таму, думаю, трэба выдаліць як арыгінальнае даследаванне. --Максім Л. (размовы) 21:38, 27 кастрычніка 2024 (+03)
- Выдаліць Не артыкул. --Rymchonak (размовы) 12:42, 28 кастрычніка 2024 (+03)
- Выдаліць DenisBorum (размовы) 15:44, 3 лістапада 2024 (+03)
- Выдаліць. Не артыкул. Без крыніц. Не дапрацоўваецца доўгі час. Дарэчы, у рускай абмяркоўваецца выдаленне (або кардынальная перапрацоўка).--VladimirZhV (размовы) 16:48, 3 лістапада 2024 (+03)
- Выдаліць Машынны пераклад. --Rymchonak (размовы) 09:55, 21 кастрычніка 2024 (+03)
Культавая група — глыба, эпахальная музычная з’ява… пра якую ў нас пакуль не артыкул, а набор слаба звязаных слоў. Выдаліць у такім стане. Нельга заахвочваць стварэнне гэтакіх артыкулаў. Ryčard Humel (размовы) 20:25, 25 кастрычніка 2024 (+03)
- Выдаліць. Машынны пераклад. Стыль?--VladimirZhV (размовы) 05:12, 26 кастрычніка 2024 (+03)
Шкада, але ніякая інфармацыя па сеціве пра іх не збіраецца, каб быў артыкул. Ёсць інста https://www.instagram.com/paliklinika.label/ і некаторыя іншыя сацсеткі. Пажадана прынамсі кудысьці змест артыкула перанесці, каб не проста выдаліць. --Максім Л. (размовы) 19:00, 19 кастрычніка 2024 (+03)
- Выдаліць Адсутнасць значнасці. --Rymchonak (размовы) 13:23, 1 лістапада 2024 (+03)
- Выдаліць DenisBorum (размовы) 15:45, 3 лістапада 2024 (+03)
Архіў
правіцьРадкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.