Уладзімір Рыгоравіч Ванееў
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў (6 жніўня 1896, в. Шчыпічоўшчына, Вяцкая губерня — 12 кастрычніка 1941, Вязьма) — савецкі функцыянер. Кіраваў арганізацыяй савецкага падполля і партызанскага руху ў Беларускай ССР за часамі Другой сусветнай вайны.
Уладзімір Рыгоравіч Ванееў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нохім Гурэвіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Эйдзінаў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Малін | ||||||
Нараджэнне |
6 жніўня 1896 |
||||||
Смерць |
12 кастрычніка 1941 (45 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе патрапіў на вайну, ваяваў на Заходнім фронце[1]. У войску далучыўся да камуністычнага руху. У лютым 1917 года пад Бабруйскам даведаўся аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі. Вёў сярод салдат актыўную прапаганду ідэй бальшавізму. У пачатку 1918 года ўступіў у РКП(б), удзельнічаў у грамадзянскай вайне[1].
У 1921 годзе вярнуўся ў родную вёску і арганізаваў там камуністычную ячэйку з парабкаў і беднаты. Быў абраны старшынёй Кацельніцкага гарсавета. Паступіў у Прамысловую акадэмію ў Маскве, але скончыць навучанне не паспеў, у 1933 годзе яго прызначылі начальнікам палітычнага аддзела саўгаса ў Заходне-Сібірскім краі. Член ЦВК СССР у 1927—1929 гадах.
У 1937 годзе паводле распараджэння ЦК ВКП(б) прызначаны на пасаду старшыні Менскага гарадскога савета[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года[1]. Кіруе будаўніцтвам абарончых рубяжоў і ваенных прадпрыемстваў. 28 ліпеня 1938 года прызначаны на пасаду народнага камісара гандлю БССР[2], з сакавіка 1939 намеснік старшыні СНК БССР[1].
З сакавіка 1941 года — сакратар ЦК КП(б)Б[1]. Займаўся мабілізацыяй ваеннаслужачых, арганізацыяй эвакуацыі насельніцтва, вывазам у тыл дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцяў і абсталявання. Адступіў з Мінска перад прыходам нямецкіх войскаў, працягваў дзейнасць Магілёве, Віцебску, Гомелі.
Ванееў кіраваў арганізацыяй партызанскага руху на тэрыторыі Беларускай ССР. Паводле яго загаду ў тыл праціўніка былі адпраўленыя будучыя буйныя арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху: Васіль Корж, Ціхан Бумажкоў, Фёдар Маркаў, Мінай Шмыроў, Аляксей Кляшчоў[3] і многія іншыя.
23 ліпеня 1941 года быў прызначаны брыгадным камісарам, членам Ваеннага савета 19-й арміі Заходняга фронту[1], удзельнічаў у абарончых баях пад Віцебскам, Смаленскам, Вязьмай. Трапіў у акружэнне. Пры прарыве акружэння быў на чале адной з ударных груп. 12 кастрычніка 1941 года загінуў у баі.
Узнагароды
16 верасня 1943 года за заслугі ў арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі, гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, Уладзімір Ванееў пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
Імем Уладзіміра Ванеева названы вуліца і плошча ў Мінску[1][4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Ванеев Владимир Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
- ↑ «Партией призванный», С.Родионов (руск.)
- ↑ Улица Ванеева на Официальный интернет-портале Минского горисполкома Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)
Спасылкі
- Памятная старонка на сайце Беларускага Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны Архівавана 22 красавіка 2012. (руск.)
- Артыкул пра У. Р. Ванеева Архівавана 19 снежня 2017. ў газеце Минский Курьер (руск.)