1939
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1939 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 5 студзеня: Міністэрства ўнутраных спраў Германіі вынесла рашэнне, што караімы не належаць да яўрэйскай абшчыны і іх «расавая псіхалогія» не з’яўляецца яўрэйскай.
- 21 студзеня: Адчынена Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — сучасны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
- 10 сакавіка: У Мінску прэм’ерай оперы «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
- 15 сакавіка: Войскі Германіі ўступаюць у Прагу — ліквідацыя Чэхаславакіі.
- 24 студзеня: Землетрасенне ў Чылі, загінула больш за 50 тыс. чалавек.
- 22 мая: Падпісаны «Стальны пакт», які меў паказаць непарушнасць саюза Германіі Гітлера і Італіі Мусаліні.
- 23 жніўня: У Маскве паміж Германіяй і СССР падпісаны дагавор пра ненападзенне, у тайным пратаколе да якога зацверджаны падзел Усходняй Еўропы (Пакт Молатава-Рыбентропа).
- 1 верасня: Нацысцкая Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна.
- 7 верасня: Вярхоўны галоўнакамандуючы польскіх войск Эдвард Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў Брэсцкую крэпасць і склаў паўнамоцтвы.
- 14 верасня: У ЗША ў паветра ўзняўся першы верталёт І. І. Сікорскага — VS-300.
- 16 верасня: Германскія войскі пачалі штурм Брэсцкай крэпасці.
- 17 верасня: Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну.
- 19 верасня: Чырвоная Армія заняла Вільню. Нямецкія войскі блакіравалі Варшаву.
- 21 верасня: Савецкія войскі авалодалі Гроднам.
- 22 верасня: Савецкія войскі занялі Беласток і Брэст (апошні быў перададзены немцамі). У Брэсце прайшоў супольны ваенны парад.
- 28 верасня:
- 30 верасня: Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі).
- 6 кастрычніка: Перамогай нацысцкай Германіі скончылася Польская абарончая вайна.
- 10 кастрычніка: Вільня і частка Віленскага ваяводства перададзены Літве.
- 20 кастрычніка: Прэм’ера оперы «Кветка шчасця» адбылася на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
- 27 кастрычніка: Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільнюс.
- 28—30 кастрычніка: У Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыі пра абвяшчэнне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР.
- 2 лістапада: Вярхоўны Савет СССР уключыў Заходнюю Беларусь у склад СССР.
- 4 лістапада: Фабіян Акінчыц узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне.
- 12 лістапада: Сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
- 2 снежня: Адкрыты міжнародны аэрапорт імя Фіярэла Лагуардыі ў Нью-Ёрку.
- 4 снежня: У складзе БССР утворана Беластоцкая вобласць.
- 19 снежня: Прыняты на ўзбраенне савецкі танк Т-34.
- 20 снежня:
- Першы спектакль Гомельскага драмтэатра («Рэвізор» па п’есе Мікалая Гогаля).
- Заснаваны Даследчы цэнтр Эймса ў ЗША.
- 25 снежня: Пастановай Саўнаркама БССР Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.
Нарадзіліся
правіць- 6 студзеня: Валерый Лабаноўскі, украінскі футбаліст і трэнер (пам. 13.5.2002)
- 21 лютага: Сапармурат Авезбердыеў, туркменскі паэт, перакладчык і журналіст (пам. 19.6.2009)
- 7 красавіка: Фрэнсіс Форд Копала, амерыканскі кінарэжысёр
- 27 красавіка: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау
- 21 мая: Валянціна Цімафееўна Петрачкова, савецкая беларуская актрыса
- 29 мая: Людміла Іванаўна Пісарава, савецкая беларуская актрыса
- 5 ліпеня: Павел Маразенка, савецкі акцёр (пам. 14.7.1991)
- 14 ліпеня: Карэл Гот, чэшскі эстрадны спявак
- 18 верасня: Жоржы Фернанду Бранку ды Сампаю, прэзідэнт Партугальскай рэспублікі
- 14 кастрычніка: Ральф Лорэн, легенда моды, паходзіць з беларускіх яўрэяў
- 19 кастрычніка: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч
- 18 снежня: Харальд Вармус, амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1989)
Памерлі
правіць- 2 студзеня: Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзеяч, публіцыст (нар. 9.8.1864)
- 26 студзеня: Хаймэ Мендоса Гансалес, балівійскі лекар, пісьменнік, паэт і філантроп (нар. 1874)
- 1 лютага: Алі Кельмендзі, дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава (нар. 3 лістапада 1900)
- 4 лютага: Эдуард Сепір, амерыканскі антраполаг (нар. 26.1.1884)
- 27 мая: Іозеф Рот, аўстрыйскі пісьменнік (нар. 2.9.1894)
- 14 ліпеня: Альфонс Марыя Муха, чэшскі жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар, ювелірны дызайнер і плакатыст (нар. 24.7.1860)
- 21 ліпеня: Амбруаз Валар, гандляр творамі мастацтва (маршан) (нар. 3.7.1866)
- 20 верасня: Генрык Скірмунт, польскі паэт, кампазітар з роду Скірмунтаў (нар. 1868)
- 23 верасня: Зігмунд Фрэйд, знакаміты аўстрыйскі псіхолаг (нар. 6.5.1856)
- 7 кастрычніка: Раман Скірмунт, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, буйны землеўладальнік (нар. 1868)