Мінай Піліпавіч Шмыроў
Мінай Піліпавіч Шмыроў, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (1 (23) снежня 1891, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні — 3 верасня 1964, Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944).
Мінай Піліпавіч Шмыроў | |
---|---|
| |
Мянушка | Бацька Мінай |
Дата нараджэння | 23 снежня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1964[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя РСФСР СССР |
Званне |
|
Камандаваў | 1-я Беларуская партызанская брыгада |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | ганаровы грамадзянін г. Віцебска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 года быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па чыгунках, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, нацысты ў кастрычніку 1941 года ўзялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям’ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.
15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—1937 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1963 гадах.
Памяць
правіць- Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова.
- У Віцебску яго імем названа вуліца і мост.
- Назву 'Мінай Шмыроў' носіць сорт чорных парэчак.
Вобраз у мастацтве
правіць- Верш Аркадзя Куляшова «Балада пра чатырох заложніках», якое распавядае пра Бацьку Міная, быў пакладзены на музыку і ўвайшло ў рэпертуар ВІА «Песняры».
- Трагедыя сям’і Шмырова натхніла беларускага паэта Якуба Коласа на напісанне верша «Бацьку Мінаю»[2].
Зноскі
- ↑ а б Шмырёв Минай Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ «Бацьку Мінаю» Архівавана 7 жніўня 2016.
Літаратура
правіць- Белевич, А. П. У батьки Миная / А. П. Белевич. — М., 1978. — 103 с. — (Герои Советской Родины).
- Бялевіч, А. Мінай Шмыроў / А. Бялевіч. — Мн., 1969. — 131 с.
- Васильева, М. П. По следам героя / М. П. Васильева. — Мн., 1974. — 64 с.
- Подлипский, А. Детям батьки Миная / А. Подлипский // Народнае слова. — 2007. — 12 чэрв. — С. 6.
- Саблин, В. В. Батька Минай : документальная повесть / В. В. Саблин. — Мн., 1959. — 240 с.
- Швядовіч, У. Мінай Шмыроў: «Я не змог зберагчы дзяцей, і гэтая думка мяне страшна мучыць». // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 14-18. ISBN 2617—2305
- Шмырёв М. Ф. / авт. текста С. А. Аслезов. — Мн., 1978. — 32 с. — (Жизнь — подвиг).
- Шмырёв Минай Филиппович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Мн., 2008. — С. 69—70.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- Віцебская абласная бібліятэка ім. У. І. Леніна — ШМЫРОЎ МІНАЙ ПІЛІПАВІЧ(недаступная спасылка)