Перайсьці да зьместу

Насельніцтва Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынаміка насельніцтва з 1960 году

Беларусьмонанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Гарадзкое і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гг.:

     сяляне

     месьцічы

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 году, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 году колькасьць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (–5,4%). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (–21%)[1]. Колькасьць насельніцтва на 1 жніўня 2012 году склала 9457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек[2].

У часе перапісу 2009 г. 84% (+3% зь перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднесьлі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8% — да расейцаў (менш на траціну), 3% — да палякаў, каля 2% — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1% — да габрэяў (менш у 2,2 разы)[3]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 году ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляліся беларусы (8158,9 тыс.), расейцы (1141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27,8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.).

Зьмена колькасьці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках між перапісамі 1999 і 2009 гг.

Па зьвестках за студзень — верасень 2008 году ў Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 803,9 тыс. да 1 млн 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 кастрычніка налічалася 1 млн 465,7 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 458,5 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 435 тыс., Віцебскай — 1 млн 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн 125,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 104,5 тыс. жыхароў[4].

За 2008 год у Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 студзеня 2009 году налічалася 1 млн 464,5 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 453,9 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 433 тыс., Віцебскай — 1 млн 265,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн 123,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 102,8 тыс.

На 1 траўня 2009 году ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году колькасьць насельніцтва павялічылася толькі ў Менску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасьць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 траўня ў Гомельскай вобласьці налічвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 448,4 тыс., у Берасьцейскай — 1 млн 430,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гарадзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

Нарадзілася/Памерла

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьмяротнасьць, 1950—2011 гг.

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95 743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасьці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерла ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент сьмяротнасьці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[5] За 2008 год нарадзілася 107 910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнаньні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Узровень самагубстваў — гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца[6]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб’ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў.[7] Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[8]

Першая пяцёрка краінаў
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасьць
Беларусь 36,80 35
Расея 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Вугоршчына 28,45 36
Славенія 25,90 41

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[9]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спэцыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе[10].

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбу і толькі 0,2 разводу. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнаньні з 2007-м колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77.201, колькасьць разводаў павялічылася на 1,5% да 36.679.

Паводле перапісу 2009 г. абсалютная большасьць мужчынаў і жанчынаў ва ўзросьце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзелі мужчынаў і жанчынаў у шлюбе зьнізіліся з 66% да 62% і з 56% да 52% адпаведна. Дзель улічаных шлюбаў зьменшылася з 95% да 92%. На 2009 г. каля 10% жанчынаў (436 тыс) знаходзіліся ў разводзе[11], праз рост сьмяротнасьці мужоў у працаздольным узросьце да 18% (звыш 810 тыс) узрасла дзель удоваў[1].

Перасяленцаў на тыс. жыхароў, 1950—2011 гг.:

     прыток

,

     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбыла 17 413 чалавек, зьехала — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 году міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18 040 чалавек (у 2011-м — 17 510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнаньні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13 537 у 2011 годзе да 12 066 у 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7670) і Ўкраіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40 722 у 2011 годзе да 46 787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасьць зь іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Летува (904), Узбэкістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[12].

Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі налічвалася 5853 тыс. жыхароў працаздольнага веку, што амаль на 2% больш (+ звыш 100 тыс) параўнальна зь перапісам 1999 году. Іх дзель узрасла з 57,3% да 61,6%. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзель насельніцтва ў веку да 16 гадоў зьнізілася з 21,2% да 15,9%. Лік дзяцей праз падзеньне нараджальнасьці зьменшыўся на 620 тысячаў (амаль на 30%). Дзель жыхароў ў веку звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) ўзрасла з 21,5% да 22,5%[3].

У Беларусі, па зьвестках на 1 красавіка 2009 году, 100-гадовую векавую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ў веку старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ў векавой групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.[13]

Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі Ліда (Гарадзенская вобласьць) і Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобласьць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах Фаніпаль (Койданаўскі раён, Менская вобласьць), Нароўля (Гомельская вобласьць) і Лагойск (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Менскі раён), Горадня, Берасьце (8%), Чачэрск (Гомельская вобл.), Смалявічы (Менская вобл.), Жлобін (Гомельская вобл.) і Койданаў. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва[14].

Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.
Статус беларускай мовы ў Беларусі паводле дзяржаўнага перапісу насельніцтва 2019

Паводле перапісу 2009 году, беларуская мова зьяўлялася роднай для абсалютнай большасьці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым беларуская была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. чалавек), расейская — 70% (6673 тыс. чалавек)[15]. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз правядзеньне русыфікацыі дзяржаўных электронных СМІ ўрадам Аляксандра Лукашэнкі болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[16]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[17]. Паводле сайту Ethnologue, 231 тыс. жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы[18].

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 г. у краіне пражывала 4420 тыс. мужчынаў і 5068 тыс. жанчынаў. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост сьмяротнасьці мужчынаў у працаздольным узросьце іх лік зьменшыўся на 6,3%, а дзель у суадносінах да жанчынаў скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Лік жанчынаў таксама скараціўся (на 4,6%). На 2009 г. празь перасяленьне вясковых маладухаў у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросьце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[11].

З 1994 году, калі насельніцтва краіны дасягнула 10 млн 243,5 тыс. чалавек, у Беларусі адзначаецца выміраньне жыхароў (дэпапуляцыя)[19]. За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны насельніцтва паменшылася на 786,4 тыс. (што, аднак, цалкам высьвятляецца памяньшэньням колькасьці расейцаў (—557 тыс. паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тыс.), ўкраінцаў (—132 тыс.) ды габрэяў (—99 тыс.)). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомеля і Берасьця, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі[20].

Колькасьць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасьць насельніцтва,
тыс.
Прырост/Зьмяншэньне,
тыс.
Гарадзкое (%)
XIV стагодзьдзе ≈1 000[21]
1650 2900[22]
1667 ≈1400[22][23]
1700 2200[22][24]
1717 1500[22][25]
1772 2900[22]
1811 3800[21][26]
1863 4200[21][26]
1897 6673[27] 13,5
1913 6899,1[27] 14,3
1914 7500[21][28]
1917 6900[21][28]
1921 6700[21][28]
1926 4986,0[27][29] 17,0
1939 8912,2[27][28]/≈11 000[30][31] 20,8/—
1940 9046,1[27][32] +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10 454,9[27][33]
1941 9092,0[27] +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9200[27][28]/10 528[27][33]
1945 ≈7700[34] 22,2
1950 7709,0[27] 21,0
1951 7781,1[27] +72,1 22,2
1952 7748,7[27] +32,4 23,6
1953 7693,4[27] +55,3 24,7
1954 7685,6[27] -7,8 25,9
1955 7757,2[27] +71,6 26,6
1956 7850,2[27] +93 27,0
1957 7910,0[27] +59,8 27,8
1958 7961,6[27] +51,6 29,0
1959 8055,7[27] +94,1 30,8
1960 8147,4[27] +91,7 32,0
1961 8233,3[27] +85,9 33,3
1962 8335,2[27] +101,9 34,4
1963 8435,4[27] +100,2 35,4
1964 8479,8[27] +44,4 36,5
1965 8557,9[27] +78,1 37,5
1966 8655,7[27] +97,8 38,5
1967 8761,8[27] +106,1 39,6
1968 8838,7[27] +76,9 40,8
1969 8915,0[27] +76,3 42,1
1970 8992,2[27] +77,2 43,3
1971 9048,7[27] +56,5 44,4
1972 9118,1[27] +69,4 45,7
1973 9182,4[27] +64,3 47,1
1974 9251,4[27] +69 48,5
1975 9317,2[27] +65,8 49,9
1976 9360,5[27] +43,3 51,2[35]
1977 9406,2[27] +45,7 52,4
1978 9463,5[27] +57,3 53,6
1979 9532,5[27] +69 54,9
1980 9591,8[27] +59,3 55,9
1981 9662,9[27] +71,1 57,0
1982 9736,1[27] +73,2 58,0
1983 9800,6[27] +64,5 59,1
1984 9869,4[27] +68,8 60,2
1985 9929,0[27] +59,6 61,2
1986 9986,4[27] +57,4 62,2
1987 10 042,8[27][36] +56,4 63,2
1988 10 089,7[27] +46,9 64,3
1989 10 151,8[27] +62,1 65,4
1990 10 188,9[27] +37,1 66,1
1991 10 189,8[27] +0,9 66,8
1992 10 198,3[27] +8,5 67,2
1993 10 234,6[27] +36,3 67,4
1994 10 243,5[27][37] +8,9 67,6
1995 10 177,3[38] -66,2 68,1
1996 10 141,9 -35,4 68,4
1997 10 093,0 -48,9 68,8
1998 10 045,2 -47,8 69,3
1999 10 019,5 -25,7 69,7
2000 9956,7[38] -62,8 70,2
2001 9900,4[38] -56,3 70,7
2002 9830,7[38] -69,7 71,1
2003 9762,8[38] -67,9 71,5
2004 9697,5[38] -65,3 72,0
2005 9630,4[38] -67,1 72,4
2006 9579,5[38] -50,9
2007 9542,4[38] -37,1
2008 9513,6[38] -28,8 73,9
2009 9500,0[38] -13,6
2010 9481,2[38] -18,8
2011 9465,4[38] -15,8
2016 9498,4[39] ?
2017 9504,7[40] +6,3 77,9

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Колькасьць местаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 113; на 1 студзеня 2010 году — 112[41]; на 1 студзеня 2004 году — 109, зь іх 20 местаў абласнога падпарадкаваньня[42]; на 1 студзеня 2003 году — 110[43]; на 1 студзеня 1999 году — 109[44].
  • Колькасьць мястэчак у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 91; на 1 студзеня 2012 году — 92[45], зь іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 году — 94[46], зь іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 году — 101[47]; на 1 студзеня 2003 году — 101[48].
  • Колькасьць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 году — 24 022[47]; станам на 1 студзеня 2003 году — 24 049[43]; станам на 1999 год — 23 459[49]; станам на 1970 год — 27 911[49]; станам на 1959 год — 34 442[49].
  • Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі[49].
  • Найбуйнейшы працоўны пасёлак Магілёўскай вобласьціЯлізава.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Беларусі — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Берасьцейскай вобласьці — вёска Альшаны.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Віцебскай вобласьці — вёска Бабінічы.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гарадзенскай вобласьці — вёска Верцялішкі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласьці — вёска Яроміна.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Магілёўскай вобласьці — вёска Буйнічы (станам на 2011 год), чыгуначная станцыя Буйнічы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Менскай вобласьці — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).
  1. ^ а б Іна Студзінская. Беларусаў — 84%, але беларуская мова родная толькі для 53% // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2010 г. Праверана 9 лістапада 2013 г.
  2. ^ Алена Прус. Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 млн 457,1 тыс. чалавек // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 жніўня 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  3. ^ а б Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Зьвязда : газэта. — 9 верасьня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Марына Носава. За студзень—верасень колькасьць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тыс. чалавек // БелаПАН, 29 кастрычніка 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  5. ^ https://web.archive.org/web/20080503212357/http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/
  6. ^ Мікола Бугай, Раман Маладзяшын. Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах // Наша Ніва, 17 ліпеня 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  7. ^ Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (анг.)
  8. ^ TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах — камэнтары жыхароў сталіцы
  9. ^ Зьміцер Панкавец. 2800 самазабойстваў за мінулы год // Наша Ніва, 21 студзеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  10. ^ Міхал Карневіч, Анатоль Кругавец. Зачараваныя сьмерцю // Радыё «Свабода», 4 чэрвеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  11. ^ а б Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Зьвязда : газэта. — 8 верасьня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Алена Прус. У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца пляны па рассяленьню іншаземцаў працаздольнага ўзросту // БелТА, 3 красавіка 2013 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  13. ^ Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе (рас.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.
  14. ^ Алена Прус. Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск // БелТА, 27 верасьня 2011 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  15. ^ Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – родная // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  16. ^ Юры Дракахруст. Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу // Радыё «Свабода», 13 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  17. ^ Газэта «Салідарнасьць». Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецы // Белазар, 23 лютага 2009 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  18. ^ Belarus — Ethnologue (анг.)
  19. ^ Сьвятлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Зьвязда : газэта. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  20. ^ Аляксей Мікуліч Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5
  21. ^ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 90
  22. ^ а б в г д Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 С. 19
  23. ^ Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 млн з 2,9 млн, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасьці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  24. ^ Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).
  25. ^ Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) склалі 700 тысяч чалавек.
  26. ^ а б У сучасных межах. Паводле рэвізіяў Расейскай імпэрыі.
  27. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 92
  28. ^ а б в г д У сучасных межах.
  29. ^ У межах да 17 верасьня 1939 году
  30. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 91
  31. ^ У межах 1939 году.
  32. ^ У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  33. ^ а б У межах 1941 году.
  34. ^ Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 млн чалавек (каля 800 тысяч габрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзьве траціны загінулых — габрэі. Пасьля 1945 году даваеннай колькасьці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  35. ^ У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала больш за 50%.
  36. ^ У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  37. ^ У сучасных межах. Самая вялікая колькасьць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  38. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Колькасьць насельніцтва па абласьцях і г. Менску
  39. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  40. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  41. ^ Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В.И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
  42. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 724
  43. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  44. ^ Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
  45. ^ Статыстычны бюлетэнь «Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году і сярэднегадовая колькасьць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласьцей, раёнаў, гарадоў, мястэчак» (Аб'ём бюлетэня 17 старонак) (рас.)
  46. ^ https://web.archive.org/web/20111011174707/http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar
  47. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4
  48. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
  49. ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 94