Перайсьці да зьместу

Ідыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ідыш
ייִדיש, אידיש
Ужываецца ў Беларусі, Ізраілі, ЗША, Бэльгіі, Канадзе, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Малдове, Румыніі, ва Ўкраіне
Рэгіён Усходняя, Заходняя Эўропа; Паўночная Амэрыка
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў Босьніі і Герцагавіне,
Нідэрляндах,
Польшчы,
Румыніі,
Швэцыі,
ва Ўкраіне
Рэгулюецца Дасьледчым Інстытутам ідышу (дэ-факта)
Пісьмо Hebrew script based alphabet[d] і гэбрайскі альфабэт[d]
Коды мовы
ISO 639-1 yi
ISO 639-2(Б) yid
ISO 639-2(Т) yid
ISO 639-3 yid

І́дыш (саманазва: ייִדיש, трансьл. yidish; אידיש, трансьл. idish; літаральна — «габрэйская») — мова ў складзе верхненямецкіх дыялектаў заходнегерманскае групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, на якой у пачатку XX стагодзьдзя гаварыла каля 11 млн габрэяў па ўсім сьвеце. Назоў ідыш літаральна азначае «габрэйская [мова]» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад тайч (з ідышу ייִדיש־דײַטש) ідыш-тайч — «габрэйская нямецкая», альбо паводле іншай вэрсіі — «тлумачэньне», у сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэньня габрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэньні).

Ідыш паўстаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе паміж IX і XII стагодзьдзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў у складзе верхненямецкіх (70—75%) з шырокімі запазычаньнямі з старажытнагабрэйскай і арамэйскай (каля 15%), а таксама з раманскіх і славянскіх моваў (у дыялектах дасягае 20%). Сплаў моваў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю словаў германскага кораню з сынтаксічнымі элемэнтамі сэміцкіх і славянскіх моваў. Незважаючы на агульны істотны ўплыў славянскага й сэміцкага паходжаньня, увогуле ў генэтычным дачыненьні ідыш прадстаўляе сабою адну з германскіх моваў. Унутры германскае галіны ідыш уваходзіць у склад заходнегерманскае групы, унутры якой, у сваю чаргу, уваходзіць у склад сярэдненямецкіх гаворак верхненямецкіх дыялектаў. Апошнія традыцыйна лічацца дыялектамі нямецкае мовы, але ідыш з сацыялінгвістычных прычынаў лічыцца самастойнай мовай.

Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага ашкенаскія габрэі.

На ідышы ў савецкі час існавала падзяленьне на два правапісы. Каменем сутыкненьня зьяўляліся словы са старажытнагабрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна зь біблейнымі крыніцамі, а другі, савецкі, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў, і патрабаваў пісаць старажытнагабрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжаньне. Гэты другі правапіс, можа быць, больш прагматычны, але ж разам з тым адарваны ад габрэйскай традыцыі.

Літаратура на ідышы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да найбольш вядомых пісьменьнікаў на мове ідыш належаць: Шолам-Алейхэм, Іцхак Лейба Перац, Шалом Аш, Ісаак Башэвіс Сынгер, Мардэхай Гебіртыг і Абрагам Суцкевер.

У 1920-я гады ідыш быў адной з афіцыйных моваў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лёзунг «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нараўне зь беларускай, польскай і расейскай мовамі. Падобны надпіс прысутнічаў таксама на іншых тагачасных праектах гербу. Дыялекты ідышу Беларусі адносяцца да той жа дыялектнай групы, што й гаворкі навакольных тэрыторыяў былога ВКЛ.

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  • Замойскі А. Транты, цымес, цуцык // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 66 - 69. ISBN 2617-2305.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]