Перайсьці да зьместу

Доха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доха
Дата заснаваньня: 1850
Краіна: Катар
Акруга: Ад-Дава
Плошча:
  • 132 000 000 квадратны мэтар
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва:
Геаграфічныя каардынаты: 25°17′10.34″ пн. ш. 51°31′45.97″ у. д. / 25.2862056° пн. ш. 51.5294361° у. д. / 25.2862056; 51.5294361Каардынаты: 25°17′10.34″ пн. ш. 51°31′45.97″ у. д. / 25.2862056° пн. ш. 51.5294361° у. д. / 25.2862056; 51.5294361
Доха на мапе Катару
Доха
Доха
Доха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://visitqatar.com/fr-fr/about-qatar/doha

До́ха (па-арабску: الدوحة‎, папярэдняя назва — Біда) — сталіца Катару, разьмешчаная на ўсходнім узьбярэжжы паўвострава Катару, у Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў прыблізна 340 тыс. Гэта самы вялікі горад Катару.

Шмат гадоў горад быў важным портам, але хуткія цячэньні і каралавыя рыфы перашкаджалі знаходжаньню вялікіх караблёў. Горад быў поўнасьцю зьнішчаны ў 1867 годзе, падчас вайны з Бахрэйнам. У 1916 годзе брытанцы вызначылі Доху ў якасьці сталіцы свайго пратэктарату. Калі Катар атрымаў незалежнасьць, горад стаў сталіцай. Горад значна зьмяніўся калі пачалі шырока распрацоўвацца радовішчы нафты і прыроднага газу. Цяпер гэта сучасная сталіца, зь вялікім портам здольным прыймаць акіянічныя караблі, мае міжнародны аэрапорт.

Значная частка насельніцтва Катару жывуць у межах Дохі і ейнага сталічнага рэгіёну[2]. Самую высокую шчыльнасьць насельніцтва мае цэнтральны раён Аль-Наджада, які таксама зьмяшчае найбольшую колькасьць насельніцтва ў краіне. Шчыльнасьць насельніцтва ў аглямэрацыі складае каля 20 тысяч чалавек на км² і вышэй[3]. У першае дзесяцігодзьдзе XXI стагодзьдзя Доха зьведала выбуховы рост насельніцтва, паглынаючы тысячы людзей штомесяц. За часам з 2000 па 2010 гады колькасьць жыхароў места павялічылася больш чым удвая.

Этнічны склад і мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тыповы двухмоўны ўказальнік на вуліцах Дохі.

Насельніцтва Дохі ў большай ступені складаецца з экспатрыянтаў, а грамадзяне Катару ўтвараюць меншасьць. Самая вялікая частка прыбылых жыхароў ёсьць грамадзяне краінаў Паўднёва-Ўсходняй і Паўднёвай Азіі, у асноўным Індыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Нэпалу, Філіпінаў і Банглядэшу, а таксама маецца значная колькасьць арабаў з Сырыі, Лібіі, Джыбуці, Самалі і Паўночнай Афрыкі. Таксама налічваюцца групы жыхароў з Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі[4].

Афіцыйнай мовай дзяржавы ёсьць арабская. Ангельская мова звычайна выкарыстоўваецца ў якасьці другой мовы[5], якая мае распаўсюд у гандлі[6]. Паколькі ў Досе ёсць вялікая колькасьць экспатрыянтаў, такія мовы, як малаялам, тамільская, бэнгальская, тагальская, гішпанская, сынгальская, француская мовы, урду і гіндзі шырока выкарыстоўваецца ў сталіцы эмірату[4].

У 2004 годзе быў ухвалены закон на магчымасьць набыцьця замежнікамі ўласнасьці на нерухомасьць у асобных рэгіёнах, як то частцы Дохі, лягуне Ўэст-Бэй, Жамчужыне Катару і новым горадзе Лусаіль[7]. Да гэтага экспатрыянтам было забаронена валодаць зямлёй у Катары.

Большасьць жыхароў гораду ёсьць мусульманамі[8]. Каталікі складаюць больш за 90% ад 150 тысяч хрысьціянскіх жыхароў места[9]. Паводле асобнага дэкрэту эміра зьявілася магчымасьць пабудаваць у 2008 годзе першую каталіцкую царкву Сьвятога Разарыя на Арабійскім паўвостраве пасьля зьяўленьня і распаўсюду ісламу ў VII стагодзьдзі. Тым ня менш, будынак касьцёлу не ўтрымлівае хрысьціянскіх сымбалеў звонку[10]. У Досе існуюць некалькі іншых цэркваў, як то Грэцкай праваслаўнай царквы ды іншых канфэсіяў.

Бізнэсовы квартал гораду.

Горад ёсьць эканамічным цэнтрам Катару, то бок у ім месьцяцца штаб-кватэры шматлікіх мясцовых і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку найбуйнейшых у краіне нафтавых і газавых кампаніяў — Катарэнэрджы і Катаргаз. Эканоміка места ў першую чаргу грунтуецца па прыбытках, атрыманых дзяржавай з сваёй нафтагазавай галіны[11]. У 2011 годзе Доха была ўлучаная часопісам Fortune у сьпіс 15 найлепшых гарадоў для разьвіцьця прадпрымальніцтва для[12].

Пачынаючы з канца XX стагодзьдзя, урад пачаў дзеіць шматлікія ініцыятывы дывэрсыфікацыі эканомікі краіны, каб зьнізіць залежнасьць ад нафтавых і газавых рэсурсаў. Міжнародны аэрапорт Дохі быў пабудаваны ў спробе падцягнуць турыстычную індустрыю гораду[11]. У 2014 годзе быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Гамада, які амаль удвая перавышае памеры першага і мае дзьве самыя доўгія ўзьлётна-пасадачныя палосы ў сьвеце[13]. Трыццаць дзевяць новых гатэляў былі пабудаваныя апошнім часам у горадзе з 2011 году[14].

У выніку хуткага росту насельніцтва і павелічэньня патрабаваньняў да жыльля, кошты на нерухомасьць значна вырасьлі да 2014 году[15]. Дынаміку ім дадало яшчэ і рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году[16]. Не зважаючы на падзеньне коштаў на нафту з 2014 году і дыпляматычную крызу з суседзямі, якія ў сукупнасьці запаволілі рост насельніцтва гораду, дзяржаўныя выдаткі павялічыліся на падтрыманьне росту будаўніцтва нерухомасьці ў сталіцы[17]. Значную частку эканомікі фармуюць экспаты, сярод якіх вылучаюцць грамадзяне Індыі, Філіпінаў ды іншых дзяржаваў. Дзякуючы ім вялікія грашовыя пераводы штогод накіроўваюцца ў згаданыя дзяржавы. Гэтак, грашовыя пераводы па-за межы Катару ў 2014 годзе склалі 11,2 мільярдаў даляраў, што склала 5,3% СУП краіны[18].

Катарскі ўнівэрсытэт.

Доха — адукацыйны цэнтар краіны, бо зьмяшчае найбольшую колькасьць школаў і каледжаў у дзяржаве[19]. У 1952 годзе ў Досе была адкрытая першая афіцыйная школа хлопчыкаў. Праз тры гады зьявілася таксама першая школа для дзяўчынак[20]. Катарскі ўнівэрсытэт быў адкрыты ў 1973 годзе[21]. Гэта першая вышэйшая ўстанова адукацыі ў краіне. Сёньня ў ім маюцца асобныя факультэты для мужчын і жанчын.

У 2000 годзе пачаў будавацца адукацыйны комплекс Эд’юкейшн-Сіці, які мае плошчу ў 14 км². Гэты праект кіруецца некамерцыйным Катарскай фундацыяй[22]. У ім месьціцца восем унівэрсытэтаў, вядучая сярэдняя школа краіны і офісы дзіцячага тэлеканалу Аль-Джазыры[22]. Геаграфічна комплекс лічыцца часткай муніцыпалітэту Эр-Раяну, але трапляе пад мэтрапольную тэрыторыю Дохі[23]. Тут таксама месьціцца кампус філіі Найвышэйшай камэрцыйнай школы Парыжу.

  1. ^ Census 2020
  2. ^ Marco Dilenge. «Dubai and Doha: Unparalleled Expansion». Crown Records Management UK.
  3. ^ «Facts and figures». Lusail.
  4. ^ а б Humaira Tasnim, Abhay Valiyaveettil, Dr. Ingmar Weber, Venkata Kiran Garimella. «Socio-geographic map of Doha». Qatar Computing Research Institute.
  5. ^ Baker, Colin; Jones, Sylvia Prys (1998). «Encyclopedia of Bilingualism and Bilingual Education». Multilingual Matters. — С. 429. — ISBN 978-1853593628.
  6. ^ Guttenplan, D. D. (11.06.2012). «Battling to Preserve Arabic From English’s Onslaught». The New York Times.
  7. ^ Wiedmann, Florian; Salama, Ashraf M (2013). «Demystifying Doha: On Architecture and Urbanism in an Emerging City». Ashgate. — ISBN 9781409466345.
  8. ^ «Religious demography of Qatar». US Department of State.
  9. ^ Shabina Khatri (20.06.2008). «Qatar opens first church, quietly». Al Jazeera.
  10. ^ Sonia Verma (14.03.2008). «Qatar hosts its first Christian church». The Times.
  11. ^ а б Michael Dumper, Bruce E. Stanley (2006). «Cities of the Middle East and North Africa: A Historical Encyclopedia». ABC-CLIO. — С. 138. — ISBN 978-1576079195.
  12. ^ Dawsey, Josh; Arora, Rupali. «Global 500 2011: 15 best new cities for business». CNN Money
  13. ^ Marco Rinaldi (5.05.2014). «Hamad International Airport by Hok». Aas Architecture.
  14. ^ Bullivant, Lucy (2012). «Masterplanning Futures». Routledge. — С. 59. — ISBN 978-0415554473.
  15. ^ Peter Kovessy (23.06.2014). «Reports: Housing supply not keeping up with population rise». Doha News.
  16. ^ Rohan Soman (13.05.2013). «Real estate prices in Qatar skyrocket». BQ Doha.
  17. ^ Kerr, Simeon (17.10.2019). «Qatar pins growth hopes on domestic renewal». Financial Times.
  18. ^ World Bank Group (2016). «Migration and Remittances Factbook 2016» (3rd ed.). World Bank. — doi:10.1596/978-1-4648-0319-2. ISBN 9781464803208.
  19. ^ Abdulla Juma Kobaisi. «The Development of Education in Qatar, 1950–1970». Durham University. — С. 11.
  20. ^ Abu Saud, Abeer (1984). «Qatari Women: Past and Present». Longman Group. — С. 173. — ISBN 978-0-582-78372-0.
  21. ^ «Qatar University». Qatar E-Government.
  22. ^ а б Simeon Kerr (20.10.2013). «Doha’s Education City is a boost for locals». Financial Times.
  23. ^ «District map». The Centre for Geographic Information Systems of Qatar.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]