Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга
Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга | |
па-ангельску: Raiders of the Lost Ark[1] | |
Жанр | баявік[d] і фільм-паляваньне на скарбы[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Кан[d] |
Мастак | Норман Рэйналдс[d] |
Вытворчасьць | Lucasfilm[d] |
Распаўсюд | Paramount Pictures, Mokép[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 12 чэрвеня 1981[3][4] |
Працягласьць | 115 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 18 000 000 $[5] |
Прыбытак | 389 900 000 $[3] і 248 159 971 $[5] |
Наступны | Індыяна Джонс і храм лёсу[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Індыя́на Джонз: Шука́льнікі стра́чанага каўчэ́га» (па-ангельску: Raiders of the Lost Ark) — амэрыканскі прыгодніцкі баявік 1981 году рэжысэра Стывэна Сьпілбэрга паводле сцэнару Лоўрэнса Кэздана, заснаваны на аповесьці Джорджа Лукаса і Філіпа Каўфмана. Галоўныя ролі выканалі Гарысан Форд, Карэн Ален, Пол Фрыман, Рональд Лэйсі, Джон Рыз-Дэвіс і Дэнгальм Эліёт. Фільм адлюстроўваю гісторыю Індыяны Джонза, археоляга, які падарожнічае па ўсім сьвеце, які змагаецца супраць войскаў нацысцкай Нямеччыны ў 1936 годзе, каб вярнуць даўно страчаны Каўчэг Запавету, рэліквію, якая, як кажуць, робіць армію непераможнай. Сцэнар Лукас пачаў задумваць яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў. Імкнучыся мадэрнізаваць сэрыяльныя фільмы пачатку XX стагодзьдзя, ён далей разьвіваў ідэю разам з Каўфманам, які прапанаваў уключыць каўчэг у фільм, што дасьць фільму завязку. У рэшце рэшт Лукас засяродзіўся на распрацоўцы сваёй касьмічнай опэры «Зорныя войны» 1977 году. Аднак распрацоўку Лукас працягнуў яшчэ ў тым жа годзе, падзяліўшыся ідэяй фільму зь Сьпілбэргам. Асноўныя здымкі пачаліся ў чэрвені 1980 году зь бюджэтам у 20 мільёнаў даляраў і скончыліся ў верасьні наступнага году.
Не зважаючы на тое, што папярэднія апытаньні паказалі малую цікавасьць аўдыторыі да фільму, асабліва ў параўнаньні зь фільмам пра супэргероя «Супэрмэн 2», «Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга» стаў самым прыбытковым фільмам 1981 году, зарабіўшы прыблізна 330,5 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце. У дадатак фільм меў пракат у некаторых кінатэатрах больш за год. Фільм быў намінаваны на некалькі ўзнагародаў і, сярод іншых, атрымаў пяць прэміяў Оскар, сем прэміяў Сатурн і адну BAFTA. У цяперашні час кінастужка лічыцца адным з найвялікшых фільмаў, якія калі-небудзь былі зробленыя, моцна паўплываўшы на масавую культуру і спарадзіўшы мноства пераймальнікаў, а таксама натхніўшы іншых кінэматаграфістаў. Бібліятэка Кангрэсу Злучаных Штатаў абрала яго дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў у 1999 годзе. «Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга» ёсьць першым фільмам франшызы Індыяна Джонз.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1936 годзе амэрыканскі археоляг Індыяна Джонз (Гарысан Форд) здабывае залатога балванчыка ў пэруанскім старажытным храме, нашпігаваным сьмяротнымі пасткамі. Ягоны археоляг-супернік Рэнэ Бэлёк (Пол Фрыман) заганяе яго ў кут і выкрадае балванчыка. Джонз уцякае ад племені тубыльцаў да гідрасамалёту, які чакае яго ягоны сябар. Па вяртаньні ў Амэрыку Джонза інфармуюць два агенты вайсковай выведкі, што сілы Трэцяга Райху вядуць раскопкі ў эгіпецкім Танісе, і ў адной зь іхных тэлеграмаў згадваецца стары настаўнік Джонза Эбнэр Рэйвэнўуд. Джонз робіць выснову, што нацысты шукаюць Каўчэг Запавету, які, на думку Адольфа Гітлера, зробіць нямецкае войска непераможным. Агенты залучаюць Джонза, які павінен знайсьці Каўчэг раней за немцаў. У бары ў Нэпале Джонз сустракаецца з дачкой Рэйвэнўуда Мэрыён (Карэн Ален), зь якой Джонз калісьці меў адносіны, і даведваецца, што Рэйвэнўуд ужо памёр быў. Бар запальваецца падчас бойкі з агентам гестапа Арнольдам Тотам (Рональд Лэйсі), які прыбывае, каб забраць Марыёнавы мэдальён. Падчас бойкі Тот спрабуе падняць мэдальён з полымя, але толькі атрымлівае апёк, абпальваючы руку. Джонз і Мэрыён бяруць мэдальён і ўцякаюць.
Пара наведвае Каір, дзе сустракаюцца з Джонзавым сябрам Саляга (Джон Рыз-Дэвіс). Ён расказвае, што Бэлёк дапамагае нацыстам, якія стварылі няпоўную копію мэдальёну з апёкаў на руцэ Тота. Нацысцкія жаўнеры і найміты нападаюць на Джонза, і здаецца, што Мэрыён забіваюць, пакідаючы Джонза ў роспачы. Імам расшыфроўвае паведамленьні на мэдальёне для Джонза, выявіўшы, што на адным баку месьціцца папярэджаньне аб тым, што нельга парушаць спакой Каўчэга, а на другім выяўлены слушныя памеры жазла Ра, прадмета, які выкарыстоўваецца дзеля пошуку Каўчэга. Джонз і Саляг разумеюць, што нацысты капаюць у няслушным месцы, і выкарыстоўваюць мэдальён і жазло Ра слушнага памеру, каб выявіць, што Калодзеж душаў ёсьць месцам адпачынку Каўчэга. Яны здабываюць Каўчэг, але Бэлёк і нацысты знаходзяць іх і захпліваюць. Джонз і Мэрыён, якую Бэлёк трымаў у палоне, апячатваюць унутры калодзежа, але пара ўцякае на цяжкавіку, які перавозіў Каўчэг. Разам з Мэрыён Джонз арганізоўвае перавозку Каўчэга ў Лёндан на борце парахода.
Нямецкі падводны човен перахоплівае параход і захоплівае Каўчэг і Марыён, але Джонз здолеў ня толькі схавацца на караблі, але потым і пракрасьціся ў нямецкі човен. Суднiна выпраўляецца на востраў у Эгейскім моры, дзе Бэлёк мае намер праверыць моц Каўчэга, перш чым прадставіць яго Гітлеру. На востраве Джонз пагражае зьнішчыць Каўчэг у абмен на выратаваньне Мэрыён, але Бэлёк робіць выснову, што Джонз ня можа зьнішчыць нешта настолькі гістарычна значнае, мяркуючы, што Джонз хоча ведаць, ці рэальная ўлада Каўчэга. Яго схопліваюць і разам з Мэрыён зьвязваюць у пячоры, дзе нацысты зьбіраюцца адчыніць скрыню Каўчэга. Унутры немцы знаходзяць толькі пясок, але Джонз кажа Мэрыён, каб тая заплюшчыла вочы і не глядзела на Каўчэг. Зь сьвятой рэліквіі неўзабаве вырываюцца здані, якія забіваюць нацыстаў і Бэлёка, а потым зачыняюць скрыню. Вярнуўшыся ў Вашынгтон, урад Злучаных Штатаў узнагароджвае Джонза за захаваньне Каўчэга, які памяшчаюць у вялікую скрыню ў вывозяць на захаваньне ў сховішча.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга» атрымаў усеагульнае ўхваленьне з боку як крытыкаў, гэтак і аўдыторыі[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Raiders of the Lost Ark | Indiana Jones Wiki | Fandom
- ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=raidersofthelostark.htm
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Breihan, Tom (June 3, 2020). «Indiana Jones made his Nazi-punching debut in the ultimate Disneyland ride of a movie». The A.V. Club.
- ^ «How Indiana Jones’s cheeky, thrilling Raiders of the Lost Ark heist made movie history». The Daily Telegraph.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга (анг.) на сайце IMDb
- Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Індыяна Джонз: Шукальнікі страчанага каўчэга на Metacritic