Грамадства1212

Чарга на польскай мяжы б'е рэкорды — можа заняць шэсць сутак

Чэргі на адзіным працуючым пасажырскім пункце пропуску ў Брэсце працягваюць расці. Ужо больш за 2000 аўто спрабуюць выехаць у Польшчу з Беларусі. 

Па стане на 14 гадзін 6 студзеня на мяжы стаялі больш за 2300 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Па стане на 14 гадзін 5 студзеня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакалі больш за 1800 легкавых аўто і 65 аўтобусаў. То-бок дадаліся 500 аўто і тры дзясяткі аўтобусаў. 

Паводле інфармацыі з памежных чатаў, у суткі граніцу праходзіць каля 350-400 машын. З такім тэмпам людзям, магчыма, давядзецца стаяць у чарзе каля шасці сутак.

Чаканне аўтобуса на мяжы даходзіць да паўтара сутак. «Мінсктранс» паведамляе, што аўтобусы прыбываюць у Варшаву і адпраўляюцца адтуль з істотным спазненнем.

Пасля таго як Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах, Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўто. Прычым на беларуска-польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў — Брэст-Тарэспаль.

Каментары12

  • Вадзім
    06.01.2025
    Жвір , дзіцё празь Вільню на аўтобусе прыехала. Квіток праўда загадзя бралі, што там зараз - ня ведаю
  • Жора
    06.01.2025
    Гэтыя людзі, якія працуюць і вучацца ў Еўропе, наўрадці ёсць электаратам Аляксандра Рыгоравіча. Хаця б таму, што яны ў замежжы і галасаваць магчымасць пазбаўленыя. Гэта прыклад спадарыні для Ціханоўскай, якая ў нядаўнім інтэрв'ю хацела фактаў, як санкцыі б'юць па простых людзях, а не рэжыме. Во, калі ласка.
  • Жора
    06.01.2025
    Дарэчы, паводле "дзяржпагранкамітэта" прапускная здольнасць Берасця-Тэрэспаля 1700 легкавікоў у суткі ў любым напрамку. То мо палякам лепей працаваць трэба і за дзень усё рагрэсці?

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку31

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку31

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →