Вікісховішча:Падрыхтоўка старонкі да перакладу
Jump to navigation
Jump to search
Гэта асноўныя крокі, што дапамогуць вам стварыць перакладальную старонку, якая можа атрымаць выгады ад пашырэньня перакладу:
Прачытайце дакумэнтацыю.
Сапраўды, прачытайце: тут дакладна знойдзеце ўсю інфармацыю, якая вас ужо чакае.
Сапраўды, прачытайце: тут дакладна знойдзеце ўсю інфармацыю, якая вас ужо чакае.
Ацаніце, ці пасуе старонка для перакладу і ці патрабуе яго.
- Лякальныя праекты могуць абысьціся безь перакладу.
- Пэўныя старонкі маюць структуру, непрыдатную для перакладу.
- Калі вам патрэбная дапамога, запытайце актыўнага адміністратара перакладу ці зьвярніцеся на форум перакладнікаў.
Вырашыце, ці здольныя вы «перанесьці існыя пераклады» на новую сыстэму. Капіяваньне старых перакладаў на новую сыстэму можа запатрабаваць высілкаў. Калі вы ня маеце дастаткова часу ці ня можаце знайсьці прапанаваныя адзінкі перакладу ў новай сыстэме, зьвярніцеся па дапамогу. Не пачынайце, пакуль не пераканаецеся, што вы і асобы, якія пагадзіліся дапамагчы, ня змогуць перанесьці ўсё цягам некалькіх дзён, а ў выпадку з правілам — цягам некалькіх гадзінаў. Тое, ці маеце вы здольнасьці пераносу на новую сыстэму, звычайна залежыць ад:
- аб’ёму існых перакладаў;
- статусу існых перакладаў (састарэлыя, актуальныя);
- даўжыні і структуры старонкі.
- Beispiel → Example/de
- Exemple → Example/fr
- Ekzemplo → Example/eo
- Eksempel → Example/da
- …
- Local name → English name/код мовы
Example
існуе беларускі пераклад, які знаходзіцца на Прыклад
, трэба перанесьці яго на Example/be-tarask
, каб захаваць гісторыю старонкі і таксама выканаць патрабаваньні ліцэнзіі Creative Commons, пад якой знаходзяцца ўсе тэксты ў Вікісховішчы. Калі вы не перанесяцё яе, створаныя пашырэньнем старонкі (пасьля таго, як пачнецца пераклад на мову) мусяць быць выдаленыя, а на іхняе месца мусяць быць перанесеныя старонкі, дзе пачынаўся пераклад (перанос і выдаленьне старонак патрабуюць часовага зьняцьця пазнакі старонак для перакладу). Пасьля пераносу можна аднавіць выдаленыя вэрсіі (аб’яднаньне гісторыяў)Падрыхтуйце старонку для перакладу. Дзеля зручнасьці перакладнікаў былі распрацаваныя пэўныя шаблёны. Далейшую дапамогу можна знайсьці ў дакумэнтацыі.
Пазначце старонку на пераклад (дзеля гэтага вам патрэбныя паўнамоцтвы адміністратара перакладаў). Тады FuzzyBot перазапіша ўсе існыя пераклады крынічнай вэрсіяй (English). Дык пасьпяшайцеся выканаць наступны крок.