Фарамініферы
Фарамініферы | ||||||||||||
Ammonia tepida | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Foraminifera | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Фарамініферы (Foraminifera) — тып (паводле іншых сістэм — клас[1]) пратыстаў.
Налічваецца больш за 1 тыс. сучасных відаў (з выкапнёвымі каля 30 тыс. відаў). Марскія, пераважна бентасныя арганізмы. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн г. назад). На Беларусі ў асадкавых адкладах дэвону, карбону, юры і мелу выяўлены рэшткі больш за 1 тыс. відаў. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.
Памеры звычайна 0,1—1 мм, зрэдку да 20 см. Маюць ракавінку, у большасці вапняковую, зрэдку хіціноідную або з аглюцініраваных часціц (пясчынак, спіхул, губак і інш.). Ракавінкі адна- і шматкамерныя, размешчаныя ў 1 або 2 рады, па спіралі, зрэдку галінастыя. Праз вусці і поры ў сценках ракавінкі выходзяць тонкія вырасты (псеўдаподыі) для захопу корму і руху. Размнажаюцца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Кормяцца дробнымі водарасцямі.
Выдзяляюцца класы:
- Allogromioidia (Chapman et Parr, 1936)
- Athalamea (Haeckel, 1862)
- Fusulinidia (Fursenko, 1958)
- Miliolidia (Lankester, 1885 = Korzenionóżki)
- Rotalidia (Lankester, 1885)
- Textularidia (Kuhn, 1926)
Зноскі
- ↑ Systematics of modern foraminifera in Barun K. Sen Gupta (2002) Modern Foraminifera
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фарамініферы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).