7 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
7 кастрычніка — дзвесце васьмідзесяты (дзвесце восемдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1571: Бітва пры Лепанто паміж флотам Свяшчэннай Лігі і флотам Асманскай імперыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысціянскага флоту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.
- 1601: Адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
- 1799: Армія А. Суворава падчас Швейцарскага паходу здзейсніла пераход праз хрыбет Панкіс (адлюстраваны на карціне Сурыкава «Пераход Суворава праз Альпы»).
- 1826: У Масачусетсы адкрылі першую ў ЗША чыгунку.
- 1868: У ЗША адкрыты Карнельскі ўніверсітэт.
- 1879: У Вене заключаны Аўстра-германскі дагавор.
- 1897: У Вільні створаны «Бунд» — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
- 1949: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 1958: Сірыя і Егіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі.
- 1977: Прынята новая Канстытуцыя СССР.
- 1982: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі».
- 1988: У Рызе ўпершыню з 1940 года ўзняты латвійскі сцяг.
- 2001: ЗША распачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане.
- 2023: Нападзенне ХАМАС на Ізраіль, адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1675: Разальба Кар'ера, італьянская мастачка
- 1748: Карл XIII, кароль Швецыі, кароль Нарвегіі (пам. 5.2.1818)
- 1765: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі магнат і кампазітар (пам. 15.10.1833)
- 1788: Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф.
- 1794: Вільгельм Мюлер, нямецкі паэт
- 1822: Рудольф Лейкарт, нямецкі заолаг
- 1885: Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі
- 1912: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік
- 1913: Райманд Валгрэ, эстонскі кампазітар
- 1931: Дэсмонд Туту, англіканскі архіепіскап, актыўны барацьбіт з апартэідам
- 1932: Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік
- 1943: Яўген Шыпіла, беларускі акцёр
- 1952: Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі
- 1955: Ё Ё Ма, віяланчэліст-віртуоз
- 1956: Вячаслаў Швед, беларускі гісторык
- 1974: Шарлота Перэлі, шведская спявачка і актрыса
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 336: Марк, Папа Рымскі
- 929: Карл III Прастак, кароль заходнефранкскі з дынастыі Каралінгаў (нар. 17.9.879)
- 1792: Джордж Мейсан, амерыканскі палітык
- 1849: Эдгар Алан По, амерыканскі пісьменнік (нар. 19.1.1809)
- 1870: Фелікс Луі Жак Дзюбан, французскі архітэктар-рэстаўратар
- 1939: Раман Скірмунт, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, старшыня ўрада БНР (нар. 7.5.1868)
- 1944: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік (нар. 10.11.1910)
- 1946: Крыстафер Невінсан, англійскі мастак
- 1967: Ральф Норман Энджэл, журналіст, пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 26.12.1872)
- 2006: Ганна Паліткоўская, расійская журналістка
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- СССР: Дзень Канстытуцыі СССР