1973
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1973 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 27 студзеня: Па выніках чатырохгадовых перамоваў бакоў В’етнамскай вайны падпісана Парыжскае мірнае пагадненне.
- 12 лютага: Пачалася рэпатрыяцыя амерыканскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон падчас В’етнамскай вайны.
- 21 лютага: Суб’ектамі грамадзянскай вайны ў Лаосе падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды.
- 24 сакавіка: Выпушчаны альбом «The Dark Side of the Moon» брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», які ператварыў іх у з’яву сусветнага маштабу.
- 7 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1973 прайшоў у Люксембургу.
- 28 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1973 завяршыўся ў Манчэстэры, Англія.
- 29 красавіка: На тэлеэкраны выйшаў савецкі мастацкі фільм «Вялікі перапынак».
- 1 ліпеня: Найбуйнейшая ў свеце Брытанская бібліятэка расхінула свае дзверы.
- 15 ліпеня: Адкрыты мемарыяльны комплекс «Дальва» на месцы спаленай нацыстамі ў 1944 годзе вёскі.
- 17 ліпеня: У Афганістане скінута манархія і абвешчана рэспубліка.
- 6 верасня: Уведзены ў эксплуатацыю 6 станцый і дэпо першай лініі Пхеньянскага метрапалітэна.
- 11 верасня: Путч Аўгуста Піначэта ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў Чылі.
- 8 кастрычніка: Егіпет і Сірыя напалі на Ізраіль, пачалася Вайна Суднага Дня.
- 17 кастрычніка: Арабскія краіны-члены АПЕК, а таксама Егіпет і Сірыя заявілі, што яны не будуць пастаўляць нафту краінам, якія падтрымліваюць Ізраіль; быў справакаваны сусветны нафтавы крызіс.
- 20 кастрычніка: Каралева Лізавета II адкрыла Сіднейскі оперны тэатр.
- 17 лістапада: Паўстанне ў Афінскім Політэхнічным універсітэце супраць дыктатуры «Чорных палкоўнікаў» было падаўлена вайскоўцамі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 15 студзеня: Серафім (Чыкіта), дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
- 27 студзеня: Валянцін Бялькевіч, беларускі футбаліст.
- 10 лютага: Павел Латушка, беларускі дыпламат, палітык.
- 13 лютага: Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык.
- 25 лютага: Алена Зубрылава, украінская і беларуская біятланістка.
- 14 красавіка: Эдрыен Броўдзі, амерыканскі акцёр і прадзюсар.
- 18 красавіка: Хайле Гебрэселасіе, эфіопскі лёгкаатлет-стаер, марафонец.
- 18 мая: Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік.
- 24 мая: Руслана, украінская спявачка, пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2004».
- 29 мая: Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык.
- 16 чэрвеня: Федэрыка Магерыні, італьянскі і еўрапейскі палітык.
- 21 чэрвеня: Зузана Чапутава, першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі Славакіі.
- 26 чэрвеня: Лары Пэйдж, амерыканскі камп’ютарны распрацоўшчык і прадпрымальнік, сузаснавальнік Google Inc.
- 8 ліпеня: Валерый Залужны, украінскі военачальнік.
- 20 ліпеня: Петэр Форсберг, шведскі хакеіст.
- 10 жніўня: Раман Галоўчанка, беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч.
- 11 жніўня: Крысцін Армстранг, амерыканская велагоншчыца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка.
- 23 жніўня: Аксана Спрынчан, беларуская пісьменніца.
- 13 верасня: Фабіа Канавара, італьянскі футбаліст, трэнер.
- 2 кастрычніка: Андрэй Данілка, украінскі артыст-травесці.
- 14 кастрычніка: Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч у Беларусі.
- 19 кастрычніка: Аляксандр Хацкевіч, беларускі футбаліст, трэнер.
- 20 кастрычніка: Ларыса Грыбалёва, беларуская спявачка і тэлевядучая.
- 29 лістапада: Раян Гігз, валійскі футбаліст, трэнер.
- 2 снежня: Моніка Селеш, югаслаўская і амерыканская тэнісістка.
- 21 снежня: Томаш Сікора, польскі біятланіст.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 8 красавіка: Пабла Пікаса, іспанскі мастак і скульптар
- 7 ліпеня: Макс Хоркхаймер, нямецкі філосаф і сацыёлаг
- 6 жніўня: Фульхенсіа Батыста, кубінскі прэзідэнт
- 2 верасня: Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменнік і мовазнавец
- 11 верасня: Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі
- 20 верасня: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант
- 23 верасня: Пабла Неруда, чылійскі паэт
- 11 лістапада: Артуры Ілмары Віртанен, фінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1945)